УВАГА! У Віцебску з’явіўся серыйны гвалтаўнік

Фотароюак маньяка - серыйнага гвалтаўніка з ВіцебскуУ Першамайскім раёне Віцебска адбыўся шэраг згвалтаванняў дзяўчат. Злачынца, на жаль, пакуль не знойдзены, міліцыя толькі ўстанаўлівае яго асобу. Дзяўчаты і жанчыны, будзьце асцярожнымі і пільнымі, калі сцямнее. Не хадзіце адны! Прасіце, каб увечары вас суправаджаў ці сустракаў хто-небудзь з мужчын – муж, жаніх, бацька, брат, дарослы сын ці хаця б сусед.

Прыкметы злачынцы: на выгляд 35-40 гадоў, рост 180-190 см, сярэдняга целаскладу, твар худы, авальны. Скура на твары мае нездаровы выгляд (так званая “апельсінавая” скура, вугравая сып, сляды ад воспы). Нос з гарбінкай. На галаве ў злачынцы была чорная панчоха.
Быў апрануты: кароткая карычневая куртка (магчыма, са скуры або замшы), чорныя штаны.
Фотаробат будзе размешчаны пазней.
Тых, хто што-небудзь ведае пра гэтага высачэннага гарбаносага бамбізу з “апельсінавай” скурай, міліцыя пераканаўча просіць звяртацца па тэлефонах: 96-25-53, 96-28-02 або 02.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ