Аршанскія студэнты ў сваіх сачыненнях пра выбары прызналіся, што прагаласуюць датэрмінова

Напярэдадні выбараў у сярэдніх спецыяльных навучальных установах Оршы прайшла акцыя: студэнтам прапанавалі напісаць сачыненне на тэму “Моладзь за будучыню роднага горада”. Тэма больш чым вольная, і развагі юнакоў і дзяўчат прыемна ўразілі педагогаў і, напэўна ж, супрацоўнікаў, якія адказваюць за ідэалогію.

Маладыя аршанцы ў сваіх творчых работах выказалі жаданне... прагаласаваць датэрмінова. Іншагароднія студэнты патлумачылі гэта тым, што хочуць з’ездзіць на выходныя дадому. А мясцовыя не жадаюць марнаваць выходны дзень (14 студзеня будзе нядзеля) на тое, каб ісці на выбарчы ўчастак. Ці мала якія цікавыя справы ёсць у моладзі? Усяго ж у Оршы пражывае каля 1500 маладых людзей, для якіх сёлетнія выбары стануць першымі ў жыцці. Цікава толькі, ці запомніцца ім гэта падзея, ці адчуюць яны сябе грамадзянамі, удзельнічаючы ў выбарах, на якія іх, як правіла, прымусова гоняць?

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ