У Віцебску затрымалі Сяргея Парсюкевіча

Сёння ў 15 гадзін каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” у Віцебску быў затрыманы былы сябра штабу Мілінкевіча прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч.

Пры затрыманні была абшуканая яго машына. Дзе міліцыянты знайшлі бюлетэнь “Мы и рынок”, выдадзены накладам 299 асобнікаў. Пасля гэта сп. Парсюкевіча даставілі ў Першамайскі РАУС.

Наколькі стала вядома “Народным навінам Віцебска” міліцыя не мае ніякіх прэтэнзіяў да знойдзенага выдання, аднак абвінавачвае прадпрымальніка, які некалі сам насіў зоркі маёра міліцыі, у тым, што ён брудна лаяўся ў пастарунку.

Заўтра "брыдкаслова" чакае суд, а гэтую ноч ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

Нагадаем, што Сяргея Парсюкевіча арыштоўвалі пад час мінулагодніх прэзідэнцкіх выбараў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ