Спытай Барыса Лядэнка пра будучае Віцебска

Мікалаеўскі сабор. Здымак канца XIX стагоддзя26 красавіка з 14 да 16 гадзін па тэлефоне (+375-212) 23-50-56 адбудзецца прамая лінія з галоўным архітэктарам горада Барысам Лядэнка, зладажаная рэдакцыяй газеты “Віцьбічы”. Усе жадаючыя могуць пацікавіцца планамі будаўніцтва горад, даведацца пра праекты новых аб’ектаў.

Вялікую занепакоенасць у грамадскасці Віцебска выклікаюць новыя забудовы ў цэнтры горада: каля амфітэатру, насупраць “Сіняга дома” і парку імя Фрунзэ. Пытанні выклікаюць як і архітэктурныя рашэнні, так і тое, што большасць аб’ектаў будуць размешчаныя на тэрыторыі, якая ўяўляе сабой гістарычную і археалагічную каштоўнасць і павінна ахоўвацца дзяржавай.

Найбольш спрэчак выклікае будаўніцтва забаўляльнага цэнтру “Дан” у парку імя Фрунзэ побач з плошчай Свабоды. Грамадскія актывісты, вернікі і шэраг святароў занепакоеныя тым, што гэты аб’ект будуецца ў непасрэднай блізкасці ад месца на якім стаяў Праваслаўны Мікалаеўскі сабор (пабудаваны як каталіцкі касцёл святога Язэпа). Эколагі лічаць, што знішчэнне адзінага парку ў цэнтры горада, побач з ажыўленым перакрыжаваннем, прывядзе да значнага пагаршэння экалагічнага становішча.

Створаная ў “Жывым журнале” супольнасць “Захаваем Віцебск” прапануе патэлефанаваць Барысу Лядэнка і задаць яму вострыя пытанні пра захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны нашага горад. Пытанні можна даслаць і раней на адрас газеты “Віцьбічы”, або перадаць па тэлефоне 37-61-62.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ