У Віцебску пачалі адзначаць угодкі аварыі на ЧАЭС

Супрацоўнікі крамы рыхтуюцца да нейкага свята. Фота Сержука СераброРаніцай у 10 гадзін Барыс Хамайда выставіў пікет у цэнтры Віцебску, каля ўваходу ў краму, якая месціцца ў “Сінім доме”. Звычайна гэтым месцы Барыс Ханонавіч распаўсюджвае незалежную прэсу. Сёння ж ён усталяваў невялічкі звон з плакатам “Памінальны звон па ахвярах Чарнобыля”, у які раз-пораз званіў.

Аднак амаль адразу на месца пікета прыбылі міліцыянты, а праз некаторы час і супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Таксама з’явілася шмат невядомых асобаў у цывільным, якія спрабавалі блакаваць журналістаў і закрывалі аб’ектывы фотааппаратаў. У 10:16 Барыса Хамайду пагрузілі ў міліцыйскі мікрааўтобус і павезлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска.

Па апошніх звестках Барыса Хамайду асудзілі на 2 сутак адміністратыўнага арышту.
Барыс Хамайда б'е ў звон. Фота Сержука Серабро

Супрацоўнікі міліцыі і ПМСП затрымліваюць Барыса Хамайду. Фота Сержука Серабро

Супрацоўнікі міліцыі і ПМСП затрымліваюць Барыса Хамайду. Фота Сержука Серабро

Барыса Хамайду вязуць у Чыгуначны РАУС. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ