Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

Красавік2007


27/Красавік/2007 21:50

У Віцебску усталявалі мемарыяльную дошку архітэктарам “сталінак”

kirava01.jpg27 красавіка ў Віцебску ўрачыста адчынілі мемарыяльную дошку архітэктарам, якія ў 1950-х гадах спраектавалі забудову вуліцы імя Кірава: Віталію Данілаву, Валянціну Гусеву і Аляксандры Данілавай.

Дамы па вуліцы Кірава пабудаваныя ў характэрным для таго часу стылі ампір: з высокімі столямі, барочнымі элементамі ў дэкоры, белымі калонамі і ляпнінай, жоўтай атынкоўкай сцен. Падобныя дамы ў 1935-1950 г.г. будаваліся ў многіх гарадах СССР.
(далей…)

27/Красавік/2007 18:39

Приглашаем молодежь для участия в семинаре «Воскресение Христово в моей жизни»

В православном лагере «Дружба», который находится в деревне Вороны под Витебском, с 18 по 20 мая состоится семинар для молодежи на тему «Воскресение Христово в моей жизни». Одновременно здесь же пройдут творческие мастерские православного молодежного фестиваля «Одигитрия». (далей…)

27/Красавік/2007 16:24

Тытанавая пазалота віцебскіх купалаў

Абшыўка купала Дабравешчанскай царквы блхяй з нітрыд-тытанавым пакрыццём. фота Сержука СераброКупал Дабравешчанскай царквы ў Віцебску пакрываюць бляхай з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе золата.

Адмысловую бляху, якая блішчыць на сонцы быццам залатая, вырабіла чэлябінскае прадпрыемства “Марыон”. Працу гэтай фірмы віцябляне ўжо маглі бачыць — “залатыя” купалы Васкрасенскай рынкавай царквы замаўлялі таксама ў іх.
(далей…)

27/Красавік/2007 14:41

На Полаччыне група праваслаўных вернікаў адмаўляецца ад пашпартоў

Група праваслаўных грамадзянаў Полаччыны зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем да Савета Міністраў прыбраць у пашпартах ідэнтыфікацыйныя нумары. Бо яны, на думку праваслаўных вернікаў, падмяняюць чалавечае імя і парушаюць грамадзянскія ды сацыяльныя правы. Ідэнтыфікацыйныя нумары ў пашпартах зьяўляюцца міжнароднай нормай і ўтрымліваюць, у прыватнасьці, зьвесткі пра пол, дату і месца нараджэньня ды грамадзянства ўладальніка пашпарту. (далей…)

27/Красавік/2007 14:39

За хабар асуджаны ўрач-рэнтгенолаг абласнога дыягнастычнага цэнтра

Урач-рэнтгенолаг Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра браў са сваіх пацыентаў хабар, каб тыя па-за чаргой прайшлі медычны агляд. Адбылося гэта ў ягонай практыцы тры разы, і грошай доктар узяў няшмат – усяго 360 000 рублёў. Але ж наступствы цяжкія… (далей…)

27/Красавік/2007 14:38

У КДЦ “Віцебск” праходзяць адразу дзве выставы-кірмашы

З 26 па 28 красавіка ў КДЦ “Віцебск” праходзяць адразу дзве выставы-кірмашы: “Здароўе і прыгажосць” (адбываецца ў 4-ты раз) і “Дом і сад” (у 2-гі раз). Па традыцыі іх праводзіць Віцебскі цэнтр маркетынгу. Сёлета ў выставах прымаюць удзел больш за 40 прадпрыемстваў з нашай вобласці, Міншчыны, Брэста, Магілёва і Смаленска. Напрыклад, на выставе “Дом і сад” арганізатары планавалі прадставіць сучасныя сістэмы пад інтрыгуючай назвай “разумны дом”. (далей…)

27/Красавік/2007 13:19

Сегодня в Витебске пройдет вечер современной хореографии

Молодые хореографы покажут свои постановки на сцене культурно-делового центра «Витебск». Таким образом они предлагают всем зрителям вместе с ними отпраздновать международный День танца, который отмечается 29 апреля.
(далей…)

27/Красавік/2007 12:41

11-гадовая палачанка ўвайшла ў тройку пераможцаў на міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка ў ЗША

У дзярждэпартаменце ЗША ўзнагародзілі пераможцаў  міжнароднага конкурса дзіцячага малюнка, прысвечанага ахове навакольнага асяроддзя. У тройку лідэраў увайшла 11-гадовая жыхарка Полацка Ганна Кутузава. (далей…)

27/Красавік/2007 12:40

В ВГУ им.Машерова изучают арт-терапию – лечение искусством

На педагогическом факультете Витебского государственного университета им.П.Машерова сегодня, 27 апреля, пройдет научно-практический семинар «Арт-терапия: опыт, проблемы, перспективы». Он организован межвузовской лабораторией по арт-терапии Института психологии и педагоги (Москва) и Витебского госуниверситета. (далей…)

27/Красавік/2007 12:39

У віцебскай СШ №21 адбыўся “Кашачы баль”

Незвычайнай падзеяй адзначыліся мінулыя выходныя ў СШ №21 Віцебска. Тут прайшоў … “Кашачы баль”. Вусатых удзельнікаў было толькі сем, але ж гледачоў на конкурсе было шмат. І не дзіва: каму ж не цікава паглядзець, як у прыгажосці і розуме спаборнічаюць коткі?! (далей…)

Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

09.02
Ноч
Пахмурна
-13..-15°C
09.02
Раніца
Снег
-12..-14°C
09.02
Дзень
Снег
-6..-8°C
09.02
Вечар
Снег
-6..-8°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY

Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя