Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

27/Красавік/2007   14:41

На Полаччыне група праваслаўных вернікаў адмаўляецца ад пашпартоў

Група праваслаўных грамадзянаў Полаччыны зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем да Савета Міністраў прыбраць у пашпартах ідэнтыфікацыйныя нумары. Бо яны, на думку праваслаўных вернікаў, падмяняюць чалавечае імя і парушаюць грамадзянскія ды сацыяльныя правы. Ідэнтыфікацыйныя нумары ў пашпартах зьяўляюцца міжнароднай нормай і ўтрымліваюць, у прыватнасьці, зьвесткі пра пол, дату і месца нараджэньня ды грамадзянства ўладальніка пашпарту.

Кампанія па адмене ў пашпартах ідэнтыфікацыйных нумароў пачалася яшчэ сем гадоў таму, пасьля адпаведнай заявы Сьвяшчэннага сыноду Расейскай праваслаўнай царквы. Асабліва актыўна кампанія разгарнулася на Полаччыне. На гэтым тыдні група праваслаўных грамадзян Полацкага раёну зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем скасаваньня ў Палажэньні аб пашпартах грамадзянаў Беларусі графы аб ідэнтыфікацыйных нумарах. У пазове сьцьвярджаецца, што грамадзяне, якія адмовіліся атрымліваць пашпарты са згаданым нумарам, ня маюць магчымасьці ўладкавацца на працу, атрымліваць пэнсію і фактычна асуджаныя на галодную сьмерць.

Гаворыць адзін з актывістаў кампаніі, які назваўся Пятром: “Практычна ўсе праваслаўныя грамадзяне Полацкага раёну выступаюць супраць наданьня нам ідэнтыфікацыйных пашпартных нумароў, якія па-сутнасьці падмяняюць чалавечае імя. Нашы неаднаразовыя звароты ва ўладныя інстанцыі Рэспублікі Беларусь, пад якімі падпісаліся больш як тысяча чалавек, не далі выніку”.

У адказах на звароты паведамлялася, што самі па сабе ідэнтыфікацыйныя нумары не парушаюць грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека, і што яны зьяўляюцца ўсяго толькі сродкам пэрсаніфікацыі фізычнай асобы ў адміністрацыйным рэестры – у падатковых, страхавых, пэнсійных ды іншых дакумэнтах. Паведамлялася таксама, што наданьне ідэнтыфікацыйных нумароў зьяўляецца міжнароднай практыкай. Аднак такія аргумэнты праваслаўных грамадзянаў не пераканалі.

“Цяпер зьвяртаемся непасрэдна ў суд Полацка й Наваполацка з патрабаваньнем адмяніць наданьне грамадзянам асабістых ідэнтыфікацыйных нумароў. Будзем спадзявацца, што суд улічыць нашыя законныя патрабаваньні. Мне асабіста вядома, што такія ж звароты грамадзянаў рыхтуюцца і ў іншых рэгіёнах краіны”, – кажа Пётр.

Праблема гэтая разглядалася летась на адным з пасяджэньняў Палаты прадстаўнікоў. Адказваючы на дэпутацкі запыт, міністар ўнутраных справаў Уладзімір Навумаў паведаміў, што ва ўсёй Беларусі налічваецца прыкладна 150 – 170 грамадзянаў, якія адмаўляюцца ад пашпартоў з нагоды наяўнасьці ў іх лічбавага ідэнтыфікатара асобы. Паводле міністра, сілком уплішчваць людзям пашпарты ніхто ня будзе. Замест іх будуць выдавацца адмысловыя даведкі.

Радыё Свабода


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

15.03
Дзень
Снег
-1..-3°C
15.03
Вечар
Снег
-4..-6°C
16.03
Ноч
Снег
-12..-14°C
16.03
Раніца
Хмарна
-12..-14°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY

  • Курс рубля

    • Нацбанк:
    • USD 2 960.00
      EUR 4 059.94
      RUB 100.72
    • Наяўны:
    • USD 2950.00 / 2970.00
      EUR 4040.00 / 4100.00
      RUB 99.00 / 101.20
      GBP 4300.00 / 4480.00
      LVL 5500.00 / 5740.00
      UAH 250.00 / 360.00
  • Каляндар

Красавік 2007
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя