Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

27/Красавік/2007   12:39

У віцебскай СШ №21 адбыўся “Кашачы баль”

Незвычайнай падзеяй адзначыліся мінулыя выходныя ў СШ №21 Віцебска. Тут прайшоў … “Кашачы баль”. Вусатых удзельнікаў было толькі сем, але ж гледачоў на конкурсе было шмат. І не дзіва: каму ж не цікава паглядзець, як у прыгажосці і розуме спаборнічаюць коткі?!

Гаспадарам мяккіх стварэнняў трэба было як след прадставіць сваіх гадаванцаў, адказаць на пытанні пра іх, а таксама ўзгадаць прымаўкі і прыкметы, звязаныя з сямействам кашачых. А самім ўдзельнікам шоў уручылі розныя цікавыя медалі – “Містэр Кот”, “Ласкавая кошачка”, “Гладкая шэрстка”. Была і намінацыя “Добрага ката шмат не бывае”! Абсалютным людэрам у ёй стаў абаяльны кот Філя. Яму толькі 9 месяцаў, а важыць ён ажно 7 кілаграмаў. Толькі агульная ўвага спужала Філю, найбольш утульна ён адчуваў сябе на руках у гаспадыні і ўвогуле хацеў да хаты. Хоць на конкурсе было столькі прыгажунь – Люся, Маша, Глаша…    

Паводле газеты “Віцьбічы”.


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

03.09
Вечар
Дождж
7..9°C
04.09
Ноч
Малахмарна
6..8°C
04.09
Раніца
Малахмарна
7..9°C
04.09
Дзень
Малахмарна
13..15°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY
  • Курс рубля

    • Еўра: 3877.22
    • Долар: 3016
    • Рубель:: 98.45
    • Грыўна: 382.01
    • Злоты: 983.69
    • Літ: 1125.46
    • Лат: 5461.79
    • Крона: 247.73
  • Каляндар

Красавік 2007
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя