Радзівон Бас: “Славянскі базар у Віцебску” атрымаў новы амфітэатр

Радзівон Бас - дырэктар Славянскага базару ў Віцебску. Фота Сержука СераброСёння адбылася першая прэс-канферэнцыя 16-га фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”. Па словах яго дырэктара спадара Баса адбылася не проста рэканструкцыя амфітэатра, а Віцебск і Беларусь атрымалі прынцыпова новую канцэртную пляцоўку з прынцыпова новымі магчымасцямі.

Гэта нядзіўна, бо на амфітэатр дзяржава патраціла амаль 35 мільярдаў рублёў. 27 мільярдаў пайшлі на першую чаргу рэканструкцыі фестывальнай пляцоўкі, а астатнія — на новае гукавое і светлавое абсталяванне.

Пашырылася як сцэна, так і глядзельная зала. Больш чым на 1000 павялічылася колькасць месцаў для гледачоў — цяпер амфітэатр можа змясціць 6240 чалавек. З двух бакоў ад сцэны размесцяць два тэлеэкраны плошчай па 20 кв. м кожны. Само ж афармленне сцэны цяпер, па словах Радзівона Баса, накіравана на стварэнне найбольш прывабнай тэлевізійнай карцінкі, а не на гледачоў у зале, і будзе складацца з розных светлавых і відэаэфектаў.
Так будзе выглядаць афармленне сцэны сёлетняга фестывалю. Фота Сержука Серабро
Тэлеабсталяванне амфітэатра таксама ўдаскананлілі: усе тэлевізійныя кабелі цяпер схаваныя, і ніхто не рызыкуе разбіць нос, зачапіўшыся за іх; амфітэатр і будынак дырэкцыі злучылі аптавалакном, і журналісты будуць мець карцінку ў прэс-цэнтры, нават калі не будзе трансляцыі ў эфір; у кожнай грымёрцы таксама ўсталююць экраны.
Сучасны выгляд віцебскага амфітэатру. Фота Сержука Серабро
Тэлетрансляцыя канцэртаў “Славянскага базару ў Віцебску” зноў зацікавілася украінскае тэлебачанне. З гэтай нагоды тэрмінова пераглядаецца праграма украінскага дня — склад удзельнікаў мусіць стаць больш “зорным”. Беларускае тэлебачанне будзе весці прамую трансляцыю ўсіх канцэртаў, таксама будуць працаваць расійскія і латвійскія тэлеканалы.

Дзеля падвышэння сістэмы бяспекі за тэрыторыяй амфітэатра пад час “Славянскага базару ў Віцебску” будзе відэаназіранне, што дазволіць сілам аховы правапарадку аператыўна рэагаваць на пазаштатныя сітуацыі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ