Склад запаволенага дзеяння

Агульны выгляд склада ядахімікатаў Дзярновічы-128 сакавіка 2007 г. на складзе ядахімікатаў (былая ваенная частка Дзярновічы-1), які знаходзіцца ў Полацкім раёне адбыўся пажар. Вёска Дзярновічы Верхнядзвінскага раёна, якая знаходзіў на адлегласці блізу 2 км, і ў бок якой дзьмуў вецер, была ахутаная клубамі бела-блакітнага дыму з рэзкім пахам, які выклікаў у вяскоўцаў горкі металічны прысмак у роце, кашаль, сухасць вуснаў.

Жыхары вёскі Дзярновічы даслалі “Народным навінам Віцебска” падрабязнасці гэтага надзвычайна здарэння і апісанне сітуацыі на сучасны момант.

Часовы склад пратэрмінаваных ядахімікатаў на тэрыторыі былой ваеннай часткі быў створаны ў рашэннем Віцебскага аблвыканкама №183 ад 30 сакавіка 2006 г. На тэрыторыю гэтага склада было звезена каля 100 відаў розных атрутных рэчываў: дуст, гранзон, дэндрабацілін і інш. Як стала вядома за адказу галоўнага санітарнага ўрача Віцебскай вобласці Алега Банчака жыхарам вёскі Дзярновічы склад не меў кругласуткавай аховы, а па словах сведкаў на яго тэрыторыю меўся свабодны доступ.
Так захоўваюцца бочкі з ядахімікатамі
28 сакавіка 2007 г., ў выніку рэакцыі хімікатаў паміж сабой, пачалося гарэнне нявысветленых да гэтага часу рэчываў, з-за чаго і была задымленая вёска Дзярновічы. К вечару 29 сакавіка МНС паведаміла, што пажар ліквідаваны. Тэрыторыя склада была залітая двувокісам вугляроду, а месца загарання засыпана пяском. Па заключэнні спецыялістаў МНС прычыны пажару — парушэнне правілаў затарывання ядахімікатаў, якое дапусціла фірма “Віцебскаблаграсэрвіс”.
Пяком засыпана месца рэакцыі ядахімікатаў
Аднак на думку вяскоўцаў хімічныя рэакцыі на складзе працягваюцца — з надыходам спякотнага надвор’я ў Дзярновічах адчуваецца непрыемны пах, які вецер прыносіць з боку былой ваеннай часткі. Жыхары вёскі, занепакоеныя экалагічным станам наваколля і сваёй бяспекай, накіравалі лісты ў шэраг інстанцый: у адміністрацыю прэзідэнта, Віцебскі аблвыканкам і дэпутату Нацыянальнага сходу прадстаўнікоў Ю.В. Скавародка. У адказах вяскоўцаў запэўніваюць, што небяспекі для іх здароўя няма, аднак папярэджваюць аб тым, што хімічная рэакцыя можа працягвацца, з-за чаго людзі і адчуваюць “непрыемны пах”. Ліквідацыю склада ўлады палічылі “немэтазгоднай”, але завоз пратэрмінаваных ядахімікатаў з навакольных гаспадарак спынілі.

У адказе галоўнага санітарнага ўрача Віцебскай вобласці Алега Банчака жыхарам вёскі Дзярновічы паведамляецца аб распрацоўцы комплексу мер па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі на складзе ядахімікатаў Дзярновічы-1, але вяскоўцы не бачаць ніякіх канкрэтных захадаў па паляпшэнню экалагічнай абстаноўкі і забеспячэнню бяспекі іх здароўя. Прадстаўнікі прыродааховы і МНС у адзін голас сцвярджаюць, што ніхто не можа гарантаваць таго, што загаранне не паўторыцца. Не атрымалі канкрэтнага адказу сяляне і на пытанне ці можна ім садзіць гародніну.

У выніку жыхары вёскі Дзярновічы Верхнядзвінскага раёна звярнуліся з лістом да Аляксандра Лукашэнкі, дзе апавядаюць пра сітуацыю, якая склалася пасля пажару на складзе, скардзяцца на пагаршэнне здароўя і бяздзейнасць мясцовых уладаў розных узроўняў.

Нагадаем, што склад Дзярновічы-1 знаходзіцца ў 1200 м ад ракі Дрыса, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Такім чынам магчымае забруджванне можа распаўсюдзіцца і на тэрыторыю суседняй Латвіі, як гэта было пад час аварыі на трубаправодзе “Унеча-Вентспілс”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ