Мірон запусціў па Дзвіне плыт з бел-чырвона-белым “ветразем” у гонар Васіля Быкава

Мірон ушанаваў Васіля Быкава. Фота Сержука СераброМногія гараджане, якія гулялі сёння каля 19 гадзін вечара па набярэжнай Заходняй Дзвіны, маглі бачыць, як уніз па цячэнні ракі рухаўся невялікі плыт, да якога быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Плыт з незвычайным “ветразем” годна праплыў пад мастом імя Кірава. Ён так прыгожа гайдаўся на вадзе, і здавалася, што лёс закіне яго далёка-далёка, аж да самага сіняга мора... Але ўжо да наступнага маста – імя Блахіна – плыт, на жаль, не дабраўся: вецер прыбіў яго да берага ў раёне манумента “Тры штыкі”, што на плошчы Перамогі.

Як распавёў мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда, плыт запусціў легендарны Мірон. Да сцяга па традыцыі была прымацавана цыдулка са словамі: “Светлай памяці Васіля Уладзіміравіча Быкава прысвячаю. З найвялікшай пашанай. Мірон”. Плыт, зроблены з аўтамабільнай камеры, быў упрыгожаны вянком з чырвоных ружаў.
Мірон ушанаваў Васіля Быкава. Фота Сержука Серабро
Нагадаем, што сёння, 19 чэрвеня, у Беларусі адзначалі 83-я ўгодкі з дня нараджэння нашага славутага земляка, класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. А 22 чэрвеня споўніцца чатыры гады, як пісьменнік пайшоў з жыцця...

Мірон ушанаваў Васіля Быкава. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ