Зюзя Паазерскі зменіць месца жыхарства

Герой беларускага фальклору, бліжэйшы сваяк Дзеда Мароза Зюзя Паазерскі, што жыве у лясах Пастаўшчыны, у самым хуткім часе плануе змяніць месца жыхарства. Ён пераедзе з лясной гаспадаркі "Пруднікі" бліжэй да райцэнтра, і турысты змогуць наведаць яго ў новай камфартабельнай рэзідэнцыі. Гэта дазволіць арганізоўваць святочныя прадстаўленні для большай колькасці экскурсантаў, а у перспектыве наведаць Зюзю Паазерскага можна будзе не толькі на Каляды, але й круглы год.
Аднадзённы зімовы турыстычны маршрут "У гасцях у Зюзі Паазерскага" карыстаецца вялікай папулярнасцю на Віцебшчыне. Асабліва цікавяцца жыццём "беларускага Дзеда Мароза" турысты малодшага школьнага ўзросту. Гасцей у сядзібе Зюзі Паазерскага частуюць гарачым чаем з блінамі, з імі водзяць карагоды, гуляюць у гульні.
Па словах дырэктара Пастаўскага цэнтру турыстычных паслуг Ягора Шушкевіча, зімой 2005-06 гадоў арыгінальнае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Зюзі Паазерскага паглядзелі каля 1,2 тысяч чалавек, а сёлета ўзімку – яшчэ ў два разы болей.
Па матэр'ялах прэсы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ