Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

19/Верасень/2007   11:24

“Чайный бал в “Plastilin” адбудзецца 21 верасьня ў Наваполацку

Фляўс і КляйнГрандыёзнае тэатральнае шоу і небывалы энергетычны зарад чакаюць аматараў альтэрнатыўнай музыкі ў наваполацкім клубе “Plastilin” у пятніцу 21 верасьня. Тэатраліць і насычаць пазітыўнай энергіяй будуць гурты “Фляус і Кляйн” (Наваполацк), “НагYаль” і “Дети детей” (Менск).

Упершыню на адной сцэне збяруцца вядомыя і прызнаныя ў альтэрнатыўнай тусоўцы гурты. Важнасць нагоды вымагае – творчая публіка прыедзе святкаваць Дзень народзінаў басіста “Фляус і Кляйн”, па сумяшчальніцтву — кіраўніка Наваполацкага Рок-клубу Аляксандра Качанава.

Нагадаем, ФЛЯУС И КЛЯЙН – пераможцы сёлетняга “Басовішча”, леташняга “Рок-кола” і шэрагу іншых фестываляў у Беларусі, Расеі, Польшчы, Украіне. Гурт называюць адкрыццём апошніх гадоў у Беларусі. Зараз “Фляусы” адны з фаварытаў у нацыянальным адборачным туры “Global Battle of the Bands” і, цалкам верагодна, менавіта яны будуць прадстаўляць Беларусь у Лондане на сусветным змаганні рок-гуртоў. Варта чакаць, што, і так вядомы эксцэнтрычнымі шоу, гурт на Дні народзінаў сябра выдасць нешта звышэнергетычнае і запамінальнае.

Мінскі госць канцэрту — гурт “ДЕТИДЕТЕЙ” — сабраўся ў 2005 г. Акторы менскіх тэатраў Аня Хітрык (вакал), Міша Зуй (гітара) і Дзіма Ясеневіч (гітара), Паша Чымбаевіч (бас-гітара, баян, акардэон), Вова Ліхашапка (джэмбе, дудкі-флейты, глокі), Андрэй Сапоненка (бубны і перкусія), Юля Глушыцкая (віялянчэль) выдаюць вельмі цёплую ўтульную музыку. Менскія канцэрты гурта ўвесь час збіраюць аншлагі.

Наваполацка-мінскі “НагYаль” нарэшце дасць канцэрт на радзіме. Упершыню гурт Леаніда Паўлёнка выступіць у Наваполацку з размахам, апошні канцэрт тут адбыўся 4 гады таму на адкрыцці выставы маладых фатографаў. Па словах музыкаў: “Песня – это почти религиозное состояние. Врождённая необходимость человека летать во сне и наяву обуславливается желанием петь. Такую песню пытается делать „нагУаль”. Эта песня бывает всякой: смешной и грустной, с чётким сюжетом и абстрактной, дикой, нелепой, главное, что стремится она дальше, чем мы есть. Каждой песне мы даём естественное развитие, т.е. после того, как появилось что-то такое маленькое, оно со временем концертов начинает развиваться и формироваться, как и аутентичный фольклор в своей закономерности. Люди ходят к нам, общаются и на следующем концерте всё слышат немного по-другому – песня берёт от жизни то, чего ей не хватает для целостности”.

Уласна канцэрт пачнецца а 18.00 і скончыцца а 21.00. Але ўсіх паўнагадовых наведнікаў “Plastilin”а чакае after-party да самай раніцы. Каштуе ўся асалода (канцэрт + after-party) 12 тыс. З Віцебску арганізуецца маршрутка, праезд у два бакі – 15 тыс. Даведкі — 7187279
Удалага балявання!


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

15.03
Дзень
Снег
-1..-3°C
15.03
Вечар
Снег
-4..-6°C
16.03
Ноч
Снег
-12..-14°C
16.03
Раніца
Хмарна
-12..-14°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY

Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя