Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў

Сёння ў Віцебску, у выставачнай зале Цэнтра Сучаснага Мастацтва, адчыняецца выстава па выніках плэнэра, прысвечанага 200-гадоваму юбілею са дня нараджэння Напалеона Орды, вядомага музыканта, мастака і педагога. Пленэр праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня па 2 студзеня.

І плэнэр, і выстава арганізаваны Культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча. Галоўная мэта выставы - паказаць гледачам тыя мясціны, якія ў свой час бачыў і маляваў Орда. Гэта не толькі беларускія краявіды. Мастак Яўген Шатохін, напрыклад, прадставіў некалькі карцін, зробленых ў Парыжы. У экспазіцыю ўвайшлі больш як 60 карцін беларускіх мастакоў - і маладых, і добра вядомых. Віцябляне змогуць наведваць выставу на працягу двух тыдняў. Дагэтуль экспазіцыя пабывала ў Наваполацку, а ў перспектыве запланавана пазнаёміць з ёй жыхароў шэрагу беларускіх гарадоў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ