Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

26/Верасень/2007   9:36

Беларускамоўная школа ў Глыбокім пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне

Глыбоцкая СШ №3 – дагэтуль адзіная цалкам беларускамоўная школа ў райцэнтры – пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне. Рашэнне, што зараз дзеці будуць вывучаць прадметы не толькі на нацыянальнай, але і на рускай мовах, было прынята ўчора, 25 верасня, на канферэнцыі, адмыслова прысвечанай гэтаму пытанню. На ёй прысутнічалі настаўнікі, бацькі і вучні. У выніку ў статут школы былі ўнесены змены, згодна з якімі тут створаць класы з рускай мовай навучання. Два такіх класы ў СШ №3 ужо з’явіліся сёлета 1 верасня – яшчэ да грамадскага абмеркавання гэтага пытання.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, ад бацькоў на канферэнцыі прысутнічалі 123 дэлегаты. З іх 28 чалавек выказаліся супраць зменаў у статуце і захаванне беларускамоўнай школы, 18 чалавек устрымаліся. Пры гэтым  61 дэлегат выказаўся за стварэнне класаў з рускай мовай навучання. Яшчэ 16 галасоў падліковая камісія чамусьці не далічыла. Было вырашана, што змены ў статуце падтрымала большасць дэлегатаў.
За правядзеннем канферэнцыі назіраў прадстаўнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Васіль Горбыль. А вось карэспандэнта незалежнай газеты “Вольнае Глыбокае” на канферэнцыю не пусцілі.


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

03.09
Вечар
Дождж
7..9°C
04.09
Ноч
Малахмарна
6..8°C
04.09
Раніца
Малахмарна
7..9°C
04.09
Дзень
Малахмарна
13..15°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY
  • Курс рубля

    • Еўра: 3880.84
    • Долар: 3016
    • Рубель:: 98.53
    • Грыўна: 382.01
    • Злоты: 983.69
    • Літ: 1125.96
    • Лат: 5461.79
    • Крона: 247.73
  • Каляндар

Верасень 2007
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя