Полацкія “Калядоўшчыкі”

Праца «Калядоўшчыкі» юных майстроў з гуртка «Беларускі сувенір» аб'яднання пазашкольнай работы (кіраўнік Ніна Іванаўна Стадольская) дэманстравалася сёлета на рэспубліканскай выставе дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці «Калядная зорка». Яе стваральнікі узнагароджаны Дыпломам III ступені Міністэрс-тва адукацыі Рэспублікі Беларусь за подпісам міністра А.М.Радзькова і каштоўным падарункам — насценным гадзіннікам.

Колькі фантазіі, творчай кемлівасці патрабуе кожная з прац грутка! Сувеніры гурткоўцаў карыстаюцца попытам на кірмашах Горада майстроў, займаюць прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх выстаўках. А для конкурсу з традыцыйных нацыянальных матэрыялаў — ільну і бяросты, гурткоўцы зрабілі прывабную казліную сямейку, якая прыцягнула ўвагу і наведвальнікаў, і журы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ