У Оршы турыстаў водзяць па мясцовых прадпрыемствах

У Оршы сталі праводзіць вытворчыя экскурсіі. Турыстычны маршрут “Орша – горад-працаўнік” прапаноўвае наведванне мясцовага льнозавода, станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт”, лакаматыўнага дэпо станцыі “Орша” і фабрыкі “Світанак”. Турысты могуць не толькі пазнаёміцца з вытворчым працэсам, але і набыць прадукцыю гэтых прадпрыемстваў.

Падобныя экскурсіі сталі моднымі ў краінах Еўропы. Так, буйныя кампаніі па вытворчасці харчовых прадуктаў, некаторыя нямецкія вытворцы аўтамабіляў выкарыстоўваюць іх для заваёвы новых пакупнікоў.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ