Суд над праваабаронцам Левінавым працягнецца 23 красавіка

Павел Левінаў у судзе. Фота Браніславы СтанкеівчАбвергнуць абвінавачанне ў непадпарадкаванні міліцыянтам і дробным хуліганстве Павел Левінаў спрабуе цягам ужо чацвёртага судовага працэсу. Суд над праваабаронцам, прадстаўніком БХК у Віцебскай вобласці, распачаўся яшчэ 28 сакавіка.

27 сакавіка Левінаў быў затрыманы калі кватэры незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе праходзіў вобшук. Праваабаронца спрабаваў трапіць у кватэру, каб адсачыць магчымыя парушэнні, аднак зрабіць гэта яму не дазволілі міліцыянты. Паўла Левінава забралі ў Першамайскі РАУС, дзе склалі пратаколы пра непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і ўжыванне ненарматыўнай лексікі.

На знак пратэсту супраць апошняга абвінавачання віцебскі праваабаронца прыйшоў 21 красавіка ў Першамайскі райсуд у майцы з надпісам “Нецензурно не выражаюсь”. На пасяджэнні ён восем разоў патрабаваў адводу суддзі Алены Жук, якая не задаволіла восем ягоных хадайніцтваў, у тым ліку пра далучэнне да справы дакументаў, якія могуць пацвердзіць ягоную невінаватасць.

Адзінае, на што пагадзілася суддзя, — гэта выклікаць у суд супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі ператрус у кватэры журналіста Вадзіма Баршчэўскага, каля якой затрымалі праваабаронцу, і міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманне, перадае Радыё Свабода.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ