Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

11/Ліпень/2008   15:57

Барыс Хамайда зноў за кратамі

Спадара Хамайду каля 11-й раніцы даставілі ў Чыгуначны РАУС, каб зарэгістраваць ягоную заяву пра тое, што каля дома №28 па уліцы Леніна на яго зьдзейсьніў невядомы хуліган. Аднак у пастарунку высьветлілася, што сьведкам канфлікту паміж апазыцыянэрам і невядомым мужчынам быў міліцыянт у цывільным, які паказаў, што Хамайда першым парушыў грамадзкі парадак. У міліцэйскім рапарце было запісана, што 60-гадовы апазыцыянэр нібыта нецэнзурна выражаўся на адрас беспрацоўнага 1971-га году нараджэньня, і апошняга адразу ж адпусьцілі.

Суд Чыгуначнага раёну падтрымаў пазыцыю міліцыянта прысудзіў апазыцыянэру трое сутак арышту.

Віцебскі апазыцыянэр лічыць, што супраць яго ўчынілі правакацыю, каб “ізаляваць” яго на час “Славянскага базару” – прынамсі, на першы фестывальны дзень, калі ў Віцебску чакаюць візыту Аляксандра Лукашэнкі.

Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова казалі яму пра тое, што ягоная прысутнасьць у цэнтры фестывальнага гораду ў якасьці распаўсюдніка незалежнай прэсы скрайне непажаданая.

Цягам трох мінулых дзён апазыцыянэра тройчы затрымлівалі, аднак праз некалькі гадзінаў адпускалі. Наступныя трое сутак спадар Хамайда мусіць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Радыё “Свабода”




 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

03.09
Вечар
Дождж
7..9°C
04.09
Ноч
Малахмарна
6..8°C
04.09
Раніца
Малахмарна
7..9°C
04.09
Дзень
Малахмарна
13..15°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY
  • Курс рубля

    • Еўра: 3879.17
    • Долар: 3016
    • Рубель:: 98.47
    • Грыўна: 382.01
    • Злоты: 983.69
    • Літ: 1125.46
    • Лат: 5461.79
    • Крона: 247.73
  • Каляндар

Ліпень 2008
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр   Жні »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя