Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

1/Снежань/2008   19:48

Бульбашъ — сапраўдны гонар наш?

Вялікі рэзананс у Інтэрнэт выклікаў зварот віцябляніна Сяргея Каваленкі ў пракуратуру з нагоды выкарыстання СТАА “Завод вінаградных вінаў “Дзіоніс” гандлёвай маркі “Бульбашъ”, што, на яго думку, абражае нацыянальную годнасць беларусаў і распальвае нацыянальную варожасць.

Аднак аказваецца, што сп. Каваленка не першы, каму не спадабалася слова “бульбаш” — апярэдзілі яго чыноўнікі з Брэста. Больш за год таму Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт не даў дазволу на размяшчэнне ў горадзе знешняй рэкламы гандлёвай маркі “Бульбашъ”. Вось вытрымка з адказу аблвыканкама на зварот рэкламнага агенцтва: “Рассмотрев документы, направленные Вами для согласования наружной рекламы, управление торговли и услуг сообщает, что реклама товарного знака “Бульбашъ” не согласована для размещения. Свободная энциклопедия Википедия определяет одно из значений слова “бульбаш”, как пренебрежительное прозвище, которым русские называют белорусов. Согласно статье 7 Закона Республики Беларусь “О рекламе” неэтичная реклама не допускается”. Такім чынам, як бачым, супрацоўнікі упраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта палічылі выкарыстанне слова “бульбаш” неэтычным.

Трэба адзначыць, што артыкул у Вікіпедыі, на які яны спасылаюцца, ці не адзінае азначэнне слова “бульбаш”, якое можна знайсці, і азначэнне гэта сапраўды негатыўнае: “Бульбаши — подчёркнуто снисходительное прозвище белорусов, в меню, культуре и сельском хозяйстве которых картофель традиционно и до сих пор занимает место куда более значительное, чем у соседних народов. Как правило, ассоциируется с существованием на грани голода, символом наступления которого является неурожай или окончание запасов картофеля во время войн; содержит намёк на социальное происхождение. Острее воспринимается белорусами, происходящими из деревень и мелких населённых пунктов, полностью понимающими смысл термина”.

Акрамя Вікіпедыі тлумачыць сэнс “бульбаша” яшчэ і “Новейший словарь иностранных слов и выражений” 2002 г. выдання (ISBN: 5-17-001907-6), які паведамляе: “Бульбаши — прозвище, данное белорусам жителями соседних русских областей (губерний) России, в которых картофель родится гораздо хуже, чем в Белоруссии”. Як бачым гэты слоўнік эмацыйнай афарбоўкі не вызначае. Таксама можна знайсці слова “бульбаш” у слоўніках армейскага і турэмнага жаргону, але там яно тлумачыцца зусім сцісла — беларус.

Досыць дзіўна, што кампанія, якая пазіцыянуе гарэлкі “Бульбашъ”, як прадукт з “четко выраженной национальной принадлежностью”, палічыла нацыянальную мянушку або жаргоннае слова найлепш акрэсліваючым прыналежнасць да беларуская нацыі.

Не адназначнае і візуальнае адлюстраванне “Бульбаша”: на цэтліку напоя намаляваны вусаты дзядзька ў саламяным капелюшы і вышыванай кашулі, але кашуля… жаночая! Гэта вызначаецца па вышыўцы. Што мелі на ўвазе вытворцы — не зразумела…

Пакуль Сяргей Каваленка чакае адказу з пракуратуры Першамайскага раёну Віцебска мы прапануем сваім чытачам вызначыцца ў адносінах да слова “бульбаш” у галасаванні на нашым сайце.



  • Ліс
    1/Снежань/2008 у 19:55 1

    Нармальныя беларусы мянушкай бульбаш ганарыцца не будуць. І ўжываць такі напой таксама. Тым больш ад “Дыяніса”, канторы з прарасейскімі каранямі.
    Такія пытанні галасаваннем не вырашаюцца.
    Хай “Дыяніс” выпускае “Маскаля”. З цікавасцю зважу ў Масковію.

  • Максим Косяков
    1/Снежань/2008 у 21:59 2

    Я не совсем догнал в чем суть дела,главное продукт хороший,Зубровка так вообще-супер,жалко у нас в России я нигде ее не видел.В последнюю поездку привез домой 10 бутылок Бульбашь(Зубровки),что бы все друзья попробовали национальный напиток,моей второй Родины.Народ был в восторге.Почему то все магазины у нас завалены хохлятским зельем,а Белорусских напитков нет,надо расширять границы,тогда Белоруссии не страшен будет Мировой кризис.У нас в России спирт делают в основном из табуреток,то еще пойло.Спасибо Дионису за прекрасную продукцию!

  • Ліс
    1/Снежань/2008 у 22:25 3

    Для пашырэння кругагляду раю наведаць Украіну і прадэгуставаць тамтэйшыя напоі. Дыяніс і блізка не валяўся са сваімі настойкамі.
    І трэ адзначыць, што у кожнай вобласці свае экслюзіўныя гарэлкі і г.д…
    А будзе магчымасць “маскаля” прывязіце з Расіі. Прадэгустуем..

  • Ануфрый Заглоба
    1/Снежань/2008 у 22:58 4

    Максім, калі хочаце пачаставаць землякоў сапраўднай зуброўкай, то набывайце “Вясёлы дзед” ад БелПІ.
    У “Бульбашы” сьпірт сапраўды бульбяны, можа на рускі смак ён і выдатны, але тая ж ваша “Гжэлка” непараўнана лепшая.

  • taronta
    2/Снежань/2008 у 2:05 5

    Брэнд Бульбашъ - вар’яцкая і непрадуманая какафонія сымбаляў і дызайну. Расейскае “ер” на канцы прыпёрлі, у жаночую кашулю апранулі, назвалі бульбашом, але наважаюцца пазыцыянаваць сябе як выключна беларускі прадукт…
    А ці бачыў хто гарэлку “Кацап”? Ці “Хахол”?
    Мая падтрымка Сяргею Каваленка. Дзе расьпісацца? :)

  • Алісса
    2/Снежань/2008 у 2:44 6

    Шаноўнае спадарства, вашай увазе артыкул з газеты “Рэспубліка”.

    «Мы – бульбаши!»

    Бобруйск по праву считается столицей картофельных фестивалей, которые здесь проводятся регулярно начиная с 2001 года по инициативе управления образования горисполкома. Очередной так и назывался: «Мы – бульбаши!». Команды 15 школ подготовили литературно-художественные композиции на заданную тему, различные музыкальные, танцевальные номера, представили изделия из картофеля.

    Николай ДАВИДОВИЧ, «Р»

    Як бачыце, бульбаш - гэта не толькі гарэлка, але і колькі фестываляў з адпаведнай назвай.

  • Максим Косяков
    2/Снежань/2008 у 18:27 7

    Ануфрый,привет!Большое спасибо за совет,обязательно попробую, то что ты советовал,тем более в этом месяце собираюсь на Родину предков,насчет Гжелки не знаю,много подделки,беру иногда Питерскую,ничего хорошего,а насчет хохлятского пойла,товарищ один советует,не знаю как в хохляндии,у нас это зелье никто не берет,НАТОвцев поите,может сдохнут скорей.Все равно, для меня Белорусский алкоголь самый лучший!

  • Сяржук Серабро
    2/Снежань/2008 у 20:31 8

    Максім, не ведаю як у вас (можа вязуць з Владзікавказа палёнку якую), а ўнас Нефіроф — добрая гарэлка. “Бульбашъ” супраць яе — шклоачышчальник “Максимка”. 8)

    А Заглоба рэальна самую лепшую беларускую зуброўку параіў, толькі я яе нешта не бачыў даўно.

    Не ведаю, ці засталіся ў Беларусі вытворцы, якія выкарыстоўваюць сьпірт “экстра”, а не “люкс”.

  • Зьміцер
    2/Снежань/2008 у 22:04 9

    Кожная істота мае права выбіраць сабе мянушку.
    Кожны беларус павінен заставацца Беларусам!
    Сяржук Каваленка сапраўдны Беларус! Ён абараняе гонар усёй нацыі!

  • Максим Косяков
    2/Снежань/2008 у 22:15 10

    От Немирова,как то, чуть не умер,самая лучшая горилка-медовая с перцем,которую я пил,это Череповецкого ЛВЗ.

  • Сяржук Серабро
    3/Снежань/2008 у 0:24 11

    Я ж кажу — не трэба набываць асецінскі кантрафакт. 8)

  • Ліс
    3/Снежань/2008 у 16:38 12

    Cапраўды не трэ набываць кантрафакт. Ды і Неміраў не ў пашане з-за кантрафакта. Дабірайцесь на Украіну і адведайце Хорціцу, Сталетава, Благава і г.д.

  • Максим Косяков
    3/Снежань/2008 у 17:18 13

    На бутылках не написано к сожалению,контрафакт это или нет,в незалежну Украину ехать нет ни малейшего желания,а Хортица,и у нас продаеться,едиственное ее “достоинство”,высокая цена,а так ничего хорошего в ней я непонял.Через две недели буду в Беларуси,попробую всякого зелья,тогда обязательно напишу отчет.Да тут писали что Зубровку делают из картофельного спирта,это в Беларуси?Давно спирт из бульбы и из буряка,признан денатуратом,что у вас зерна нет что ли.Насколько я знаю в этом году не бывалый урожай.Так что гоните вы тут чего то по ходу пьесы.

  • Ліс
    3/Снежань/2008 у 23:16 14

    Каб не набываць “Хорціцу” па “высокай” цане дабярыцеся ва ў самасційну Украіну. Там ужо ,дарэчы, самагон для ўласных патрэб дазволена гнаць без штрафаў. Трэ толькі гэта адзначыць і ўсё…
    Наконт “небывалага” ўраджаю ваше меркаванне не адрозневаецца ад афіцыйных СМІ і сведчыць аб наіўнасці. Чытайце таксама справаздачы дзяржкантроля аб прыпісках і адміністратыўных ікрымінальных справах распачатых за “небывалы” ўраджай.
    Галава даецца не толькі для таго, каб туды ўліваць…

  • taronta
    4/Снежань/2008 у 2:12 15

    Няхай бы Максім падзякаваў Серабра, што тот, відаць, не ўкраінец. А то даўно быў бы забанены за “хохлятское пойло”, “хохляндію” і “натовцев поите”.

  • zmit
    4/Снежань/2008 у 16:24 16

    меня всегда прикалывал этот мужик усатый…
    не могу понять почему они пишут бульбашЬ (не то с мягким, не то с твердым знаком) - это из какого языка слово? и все остальное по-русски…
    я считаю этот продукт очередной хамской выходкой русских псевдонационалистов с имперскими и пренебрежительными чувствами по отношении к Беларуси…

  • Максим Косяков
    4/Снежань/2008 у 17:31 17

    Ну вас послушать, так хуже жизни чем в Белоруссии и нет нигде.К нам бы вас в гости пригласить на месяцок,особенно в такую погоду как сейчас,где грязи в городе по колено,да продукты Российские дать пожевать,да пойло местное попить,так наверно по другому на свою жизнь посмотрели.По ночам в своем городе,я без оружия гулять не хожу,жизнь дороже.У вас о такой проблеме я даже не задумывался.Я не понял слова падзякавау,забанены,это типа меня испугать решили?Так я не боюсь.А Хохляндию-эту банановую республику,ненавижу всеми фибрами своей души.

  • Андрей
    4/Снежань/2008 у 22:20 18

    Бульбаш - это очень по-доброму. Такая же фигня, как с “Белоруссией”. Русские называют по привычке без всякой злой иронии, а наши националисты пеной брызжут. Ищите причину недовольства чем-то в себе.

  • taronta
    4/Снежань/2008 у 22:39 19

    Максім, раю папрацаваць над пачуцьцём гумару. Я яшчэ не сутыкаўся з магчымасьцямі “пужаць” праз Інтэрнэт.

  • Максим Косяков
    4/Снежань/2008 у 23:45 20

    Будем считать что я не понял,обид нет,я хоть наполовину Белорус,но не все догоняю.Беларусь-FOREVER!

  • Назіральнік
    5/Снежань/2008 у 22:48 21

    Таварыш Касякоў, у вас пачуцьцё гумару адваротнае. Зарэгіструйце ў Расеі чыпсы “Маскаль” - пабачым, колькі прадасце, пакуль вас не адлупцуюць… А тут дык можна за ідыётаў нас выдаваць, як бы так і трэба

  • taronta
    5/Снежань/2008 у 23:33 22

    Спадар Назіральнік!
    Лічу Ваш выпад неадэкватным.

  • Ліс
    6/Снежань/2008 у 10:17 23

    Калі так кепска ў Расеі, то не мучайцесь — вяртайцесь назад. Але Украіну ненавідзяць фібрамі душы перш за ўсё гэбісты. Моцна іх там шчоўкнулі пысай аб глебу, вось і скуголяць…
    А справу Бульбаша ў Віцебску разглядаць не будуць. Занадта прынцыповае пытанне — нацыянальная самасвядомасць. Ні ў Віцебску Бульбаш узнік і не тут пытанне вырашаць.

  • Максим Косяков
    6/Снежань/2008 у 13:29 24

    Короче,базары эти мне уже надоели,вы ребята наверно молодые еще, планы партии не догоняите,мне то уже через месяц 42 будет,но все равно, я вечно молодой,вечно “пьяный”,за что дубасить меня собрались я так и не понял,а с гэбистами мне явно не по пути,в начале 80х прессовали меня конкретно,за музыку,за свои мысли,если бы не перестройка отсидел бы уже давно.А Белоруссию все равно люблю,может скоро перееду на совсем.Пока.

  • SOWA
    6/Снежань/2008 у 17:02 25

    мда….
    што за краіна такая: “Белоруссия”?!
    Можа спадар БЕЛАРУСЬ меў на ўвазе?!

  • Максим Косяков
    6/Снежань/2008 у 21:58 26

    Ты сова,умна что ли больно?Я предполагаю, что лицо твое, явно не обезображено интилектом.

  • Ліс
    6/Снежань/2008 у 23:23 27

    Вечна маладым і пьяным заставацца ў 42 гады магчыма, калі не абцяжарваць сябе інтэлектам.
    Спадару разумець адрозненне паміж БЕЛАРУССЮ і Белоруссяй не дазваляе вечна пьяны стан.
    Але гэта адметная рыса маскалей.
    Для душэўнай раўнавагі трэ адрозніваць Беларусь ад Масковіі. Як трэба адрозніваць бульбаша ад БЕЛАРУСА.
    Таму: “не” — бальбашам, так — БЕЛАРУСАМ!

  • Александр
    6/Снежань/2008 у 23:51 28

    SOWA и Лис, всё нормально. Привыкайте, русаки ещё при совке все живут (не протрезвели), я пока ни от одного русака не слышал, чтобы он правильно назвал Беларусь. Сегодня случайно оказался рядом с телевизором и меня удивило что какую-то беларускую передачу ведут два россиянина и называют Беларусь Белоруссией. Какой позор, на своём же канале (БТ).

  • Максим Косяков
    7/Снежань/2008 у 16:19 29

    Свои комментарии я начал просто с Зубровки,а теперь дело дошло до политики,глядите какие все оказываються патриоты,я не патриот России ,мне все равно как ее назовут.Свой патриотизм,применяйте где нибудь по делу.Тут пишут про строительство АЭС,у нас в облати такая же фигня,а в городе хотят строить химзавод,брат, на митинге мэру чуть в череп не зарядил,тот был вынужден как ребенок оправдываться,хотя брат не патриот своего помойного города.Я свое мнение про вашу АЭС,высказал,правда в другой газете,где озлобленных товарищей по меньше,так что не сидите за компом,а патриотизм свой показывайте где это действительно нужно.Лис,по верь я не глупей тебя,конечно для рок н ролла,я слишком стар,зато для смерти ,слишком молод.

  • Forstor
    7/Снежань/2008 у 18:13 30

    Хай живе незалежна самостiйна Украiна!

  • Назіральнік
    7/Снежань/2008 у 20:12 31

    Спадар Таронта, ваша пазіцыя нам, чытачам гэтай старонкі, наогул незразумелая. Вы за тое, каб беларусаў такія “Касяковы” называлі бульбашамі?

  • Максим Косяков
    7/Снежань/2008 у 20:30 32

    А разве я кого назвал бульбашом?Это Зубровка так называеться,я что ли название придумал?

  • Ліс
    7/Снежань/2008 у 23:12 33

    Патрыёт любіць свае карані, ведае гісторыю і культуру Бацькаўшчыны.
    Мянушка “бульбаш” дадзена жыхарам Беларусі маскоўскімі папамі ў 18 стагоддзі, калі край далучылі да імперыі. У той час нашы уніяты вырошчвалі бульбу у адрозненні ад масковіі, дзе пра гэта не ведалі. Вось і пачалі маскоўскія папы называць жыхароў Беларусі ( якія на 80% былі уніятамі)бульбашамі.
    Толькі Каця вялікая дала каманду на вырошчванне бульбы у масковіі. Такая гісторыя гэтай мянушкі. І нармальныя беларусы не павінны ісці на паваду ў маскоўскіх папоў ..

  • Максим Косяков
    8/Снежань/2008 у 2:04 34

    Москва отдельное государство,так что давайте всех русских не называть больше Москалями.Мой брат историю Беларуси знает.не хуже любого из вас,я могу спросить у него любой вопрос.Давайте все таки патриотизм докажем на площадке строительства АЭС.Я живу в Костроме,у нас национальный герой Иван Сусанин,вот он настоящий патриот,завел поляков в болото и тем самым погубил,так гласит одна из версий.Я был на том самом болоте,впечатляет.

  • SOWA
    8/Снежань/2008 у 8:00 35

    “спадар” Касякоў, сачыце за кірмашом !
    (А то каб чаго ня выйшла…)

  • Сяржук Серабро
    8/Снежань/2008 у 11:49 36

    Касякоў, усё крута, толькі тыя “палякі” на самой справе былі беларускай шляхтай і украінскімі казакамі, якія наводзілі ў вас “канстытуцыйны парадак”. А Сусанін стаў на бок “аранжавай рэвалюцыі”. 8)

  • Максим Косяков
    8/Снежань/2008 у 20:28 37

    А вы говорите,за что украину не любите,я имею в виду украинских казаков,главное что в болоте остались,а про Сусанина я не хуже Сяржука осведомлен.К тому же, это лишь одна из версий,по другой, более достоверной, никого он в болоте не губил.Что такое кирмаш я не совсем понял,типа извинение что ли,и чего там каб чего не вышло?Типа я боюсь кого то?На следующей неделе буду в Витебской области,давай встретимся,поглядим у кого чего выйдет.А вообще то ,эти политические гавнотерки,меня уже достали.До встречи в Беларуси,если есть у кого желание.

  • SOWA
    9/Снежань/2008 у 10:24 38

    Чыста так, канкрэтна, па-разам выйсьці…8)))
    Пейце зялёнку мужычок! 42 гады? Дзіцячы садок неадыкватаў! 8))))))
    (Ржунемагу)

  • Максим Косяков
    9/Снежань/2008 у 12:39 39

    Ладно,умники,давайте умничайте друг перед другом.Я думал это у нас только дурдом,тут тоже видно так же,впрочем чего говорить, тот же совок.Ржи дальше как лошадь,Сова.Пока.

  • Александр
    11/Снежань/2008 у 3:21 40

    В общем если позволите мне лично для себя подытожить, для личных выводов:
    Голосование на этом сайте не объективно, так как на этом сайте чаще появляются люди, кому не безразлична судьба Беларуси. А если всю массу бухарей витебских опросить, то им эти все названия пофигу, абы градус был. Чарка и шкварка.

  • Andrey
    14/Студзень/2009 у 13:55 41

    Господа!
    подобная реация на такие вещи как название “бульбаш” бывает обычно у людей очень сильно закомплексованых. Наверное, по этому вам везде чудятся “парасейскiя каранi” и происки “имперской России”, которая спит и видит как бы “зняважыць” ваш “нацыянальны гонар”. Проще надо быть и заниматься делом, а не писать глупые письма в прокуратуру. Подобное отношение к слову бульбаш встреччаю только на подобных этому форумах и сайтах. Ни одного нормального человека с такими взглядами в реальной жизни не встречал.

    Працяг дыскусіі на форуме: link

 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула | TrackBack URI

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

09.02
Ноч
Пахмурна
-13..-15°C
09.02
Раніца
Снег
-12..-14°C
09.02
Дзень
Снег
-6..-8°C
09.02
Вечар
Снег
-6..-8°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY

Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя