У Віцебску знеслі помнік Сувораву

У Віцебску дэмантавалі помнік рускаму фельдмаршалу А. В. Сувораву, які быў усталяваны перад домам №28, па вуліцы імя Суворава, дзе раней размяшчаўся гарадскі ваенкамат.
Бюст Аляксандра Суворава сярод будаўнічых матэрыялаў. Фота Сержука Серабро

Будынак цяпер належыць кампаніі «Eurodevelopment», якая вядзе яго рэканструкцыю, каб здаваць у арэнду офісныя памяшканні. Помнік досыць доўгі час стаяў пасярод будаўнічага шмецця, цяпер жа яго зусім прыбралі.

Бюст Аляксандра Суворава сярод будаўнічых матэрыялаў. Фота Сержука Серабро

Бюст А. В. Суворава ў Віцебску быў усталяваны ў 1952 г. Восенню 1998 г. ён раптам знік са свайго пастамента, праўда праз нейкі час знайшоўся ў адным з суседніх двароў. У яго скраданні абвіначвалі вядомага віцебскі апазіцыянера Уладзімера Плешчанку, на 6 месяцаў ён быў зняволены ў следчым ізалятары, але суд не змог даказаць яго віны. Мастацказнаўчая камісія прызнала бюст Аляксандра Суворава выкананы з цэменту не маючым мастацкай і гістарычнай каштоўнасці.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ