Васілю Быкаву прысвячаецца (Фота)

Выстава па выніках пленэра, прысвечанага Васілю Быкаву, адкрылася у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел як вядомыя, так і пачынаючыя мастакі з Віцебска, Мінска, Шаркаўшчыны, Оршы.
Габелен “Васіль Быкаў” Святланы Бараноўскай. Фот Сержука Серабро

Пленэр адбыўся ў жніўні 2008 года ў вёсцы Бычкі Вушачскага раёна, на радзіме Васіля Ўладзіміравіча. Удзельнікі прадставілі на выставу каля 60 работ – гэта жывапіс, графіка, габелены.

Удзельнікі выставы прысвечанай Васілю Быкаву. Фота Сержука Серабро

Сярод удзельнікаў праекта – Віктар Шылко, Мікалай Таранда, Вячаслаў Шамшур, Святлана Баранкоўская, Жана Шамшур, Аляксандр Шыёнак, Яўген Шатохін, Кацярына Мяснікова, Крысціна Аушэва, Злат Марачкін, Віктар Крук і іншыя. У сваіх творах мастакі захавалі месцы, звязаныя з Васілём Быкавым. На жывапісных пейзажах адлюстраваны родныя куткі пісьменніка, якія прадставілі перад яго позіркам. Можна ўбачыць беларускія краявіды, партрэты беларускіх пісьменнікаў, герояў твораў Васіля Быкава.

Ада Райчонак і Валянціна Кірылава (дырэктар ЦСІ). Фота Сержука Серебро

На думку Алега Скавародкі, старшыні віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, удзельніка праекта, выстава ўдалася вельмі добрая, цэльная, прафесійная. Сімвалічна тое, што яна пачала новы год, які аб’яўлены ў краіне годам роднай зямлі, год 85-годдзя ўсенародна любімага беларускага пісьменніка, 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Алесь Марачкі уручае постэр грамадскай кампаніі “Будзьма” Красціне Аушавай — самай маладой удзельніцы выставы. Фота Сержука Серебро

У тым што пленэр адбыўся, ёсць заслуга культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча, што ўжо на працягу 13 гадоў дзейнічае ў вёсцы Германавічы (на радзіме Язэпа Драздовіча). Як паведаміла Ада Райчонак, старшыня цэнтра, вялікую дапамогу ў правядзенні пленэраў ужо шмат год аказвае суполка “Пагоня”. Кіраўнік суполкі Алесь Марачкін (Мінск), якому належыць ідэя многіх мастацкіх акцый, – адзін з удзельнікаў пленэра. “Той, хто не бываў у Бычках, павінен абавязкова там пабываць, – гаворыць мастак. – Гэта беларуская “мекка”, хаця і сцежкі там зараслі травой, але ўсё там напамінае пра Васіля Быкава. Мне вельмі прыемна, што віцебскія мастакі падтрымліваюць наш пленэр”.

Святлана Бараноўская дае інтэрвью каля сваёй працы. Фота Сержука Серебро

Ніна Сулецкая (галоўны спецыяліст упрашлення культура аблвыканкама) і Валянціна Кірылава. Фота Сержука Серабро

Наведнікі выставы. Фота Сержука Серабро

Ансамбль старажытнай музыкі. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ