Які герб абраць Віцебскай вобласці?

Як ужо паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, распрацоўваецца герб Віцебскай вобласці. На дадзены момант Віцебская вобласць адзіная ў Беларусі, якае не мае свайго сімвала.

Герб Віцебскага ваяводства ўзору 1500 г. Малюнак w3.vitebsk.byГерб Віцебскай губерні ўзору 1856 г. Малюнак w3.vitebsk.by

Першапачаткова за аснову абласнога было вырашана прыняць герб Віцебскай губерні узору 1856 г. (мал. справа). Праўда ад дубовага лісця, андрэеўскай стужкі і імперскай кароны усё ж адмовіліся. Зараз пачалася распрацоўка альтэрнатыўнага варыянта на аснове ўзору 1500 г., які стаў гербам Віцебскага ваяводства (мал. злева).

Да абмеркавання запрошаная шырокая грамадскасць і дызайнерам паступаюць прапановы, некаторыя з якіх гучаць некалькі дзіўна: напрыклад ветэранская арганізацыя прапаноўвала аперазаць шчыт георгіеўскай стужкай, а нехта палічыў, што дубовыя галіны лепш замяніць на снапы.

Прапануем і нашым чытачам прыняць удзел у абмеркаванні будучага герба Віцебскай вобласці і прагаласаваць за варыянт, які спадабаўся.

Які герб павінны быць уВіцебскай вобласці?

Вынікі

Loading ... Loading ...
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ