У Віцебскім гарвыканкаме – новы намеснік старшыні
На пасаду намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама прызначаны Леанід Кавалёў. Новаму чыноўніку ўсяго 33 гады, і ён немясцовы.
Леанід Кавалёў родам з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да прызначэння ў Віцебск працаваў начальнікам ўпраўлення справамі Мінскага аблвыканкама.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Займаў розныя пасады ў аграпрамысловым комплексе, быў першым сакратаром БРСМ. Жанаты, мае двух дзяцей.