Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

29/Красавік/2009   10:43

Асабістыя рэчы і рукапісы Я. Коласа – ў віцебскім музеі

Выстава, прысвечаная творчасці Якуба Коласа, “Зямля - аснова ўсёй Айчыне” адкрылася у Мастацкім музее Віцебска. Яна праходзіць у рамках Года Роднай Зямлі.

У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя сапраўдныя фатаграфіі, зробленныя пры жыцці пісьменніка, рэдкія друкаваныя выданні Я. Коласа, яго рукапісы. Тут можна ўбачыць таксама асабістыя рэчы Я. Коласа – тэлефон, партфель, блакнот, кашулю, запалачніцу, акуляры і г. д.

Частку экспазіцыі складаюць жывапісныя і графічныя творы: гэта жывапісныя палотны Ул. Сулкоўскага, якія адлюстроўваюць рэтраспектыву тых мясцін, дзе жыў Я. Колас; графіка В. Шаранговіча, прысвечаная паэме “Новая Зямля”, прыжыццёвыя партрэты Я. Коласа пендзаля З. Паўлоўскага і інш.

Выставу прапануе Віцебскі абласны краязнаўчы музей сумесна з музеем Я. Коласа ў Мінску. Яна адчынена да 15 чэрвеня.


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

03.09
Вечар
Дождж
7..9°C
04.09
Ноч
Малахмарна
6..8°C
04.09
Раніца
Малахмарна
7..9°C
04.09
Дзень
Малахмарна
13..15°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY
  • Курс рубля

    • Еўра: 3886.57
    • Долар: 3016
    • Рубель:: 98.53
    • Грыўна: 382.01
    • Злоты: 983.69
    • Літ: 1124.62
    • Лат: 5461.79
    • Крона: 247.73
  • Каляндар

Красавік 2009
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя