На касцёл Святога Антонія ў Паставах усталявалі вежавы гадзіннік

На касцёл Святога Антонія ў Паставах усталявалі вежавы гадзіннік. Фота Янкі ЗалескагаУжо два тыдні жыхароў Пастаў радуе меладычны звон гадзінніка на вежы касцёла Святога Антонія.

Гадзіннік, які набылі на ахвяраванні вернікаў пастаўскай парафіі па ініцыятыве пробашча Анджэя Возняка, адразу стаў адметным брыльянтам, які ўпрыгожыў мястэчка.

Звон вежавага гадзінніка адзначае кожную гадзіну і паўгадзіны. Адмысловая мелодыя іграецца за паўгадзіны перад імшой.

Усталяваць новую пастаўскую славутасць дапамаглі працаўнікі мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ