У Віцебску над плошчай Перамогі залунаў вялізны бел-чырвона-белы сцяг

11 лістапада ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі ўзнялі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг над плошчай Перамогі.
11 лістапада ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі ўзнялі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг над  плошчай Перамогі. Фота Сержука Серабро

Нацыянальны сцяг быў усталяваны блізу 14:00 на даху 16-павярховага дома №1 па вуліцы Белабародава. Гэты гмах дамінуе над плошчай і бачная практычна з любога кутка горада.

11 лістапада ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі ўзнялі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг над  плошчай Перамогі. Фота Сержука Серабро

Бел-чырвона-белае палотнішча залунала якраз над выявамі гербаў Віцебска і Віцебскай вобласці — Пагоняй і галавой Хрыста з мячом. Таксама на будынку, на якім з’явіўся сцяг, размешчаны плакат з партрэтам патрыярха Кірыла, які нядаўна наведваў Віцебск.

11 лістапада ў Віцебску невядомыя патрыёты Беларусі ўзнялі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг над  плошчай Перамогі. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ