Народные новости Витебска

Народныя навіны Віцебска

28/Снежань/2009   11:53

Выстава аршанскіх майстроў у Віцебску

Аршанскі клуб народных майстроў у зале Віцебскага абласного цэнтра народнай творчасці прапануе выставу “Захапленне жыццём”.

Лепшыя вырабы аршанскіх майстроў вымушаюць захапляцца віртуознасцю чалавечых рук і багаццем беларускай культуры. Носьбіты сакрэтаў традыцыйных беларускіх відаў народнай творчасці прадставілі на выставе ўсю яе рознастайнасць. Тут можна ўбачыць усе віды рамёстваў: лазапляценне, разьба па дрэву, апрацоўка скуры, вышыўка, бісерапляценне, ткацтва.

Напэўна кожнага зацікавяць вобразныя скураныя “скульптуры” Наталлі Рамушкевіч, скрыначкі з бяросты Алега Шамро, маляваныя дываны Вольгі Ларчанка, мудрагелістыя вырабы з керамікі, саломкі і іншыя цудоўныя творы рук аршанскіх майстроў.

Каля 40 удзельнікаў клуба ужо больш за 30 год (а клуб існуе з 1975 года) папулярызуюць беларускую культуру, знаходзяць новыя напрамкі ў творчасці, тым самым вяртаючы свой народ да вытокаў, да каранёў.


 

RSS-падпіска на каментары да гэтага артыкула

Рэкамендуем увайсці!! на сайт, каб каментаваць пад сваім нікам


Et cognoscetis veritatem et veritas liberabit vos. ~ Ioan 8:32

03.09
Вечар
Дождж
7..9°C
04.09
Ноч
Малахмарна
6..8°C
04.09
Раніца
Малахмарна
7..9°C
04.09
Дзень
Малахмарна
13..15°C

Прадастаўлена Gismeteo.BY
  • Курс рубля

    • Еўра: 3886.57
    • Долар: 3016
    • Рубель:: 98.47
    • Грыўна: 382.01
    • Злоты: 983.69
    • Літ: 1125.96
    • Лат: 5461.79
    • Крона: 247.73
  • Каляндар

Снежань 2009
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс   Сту »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Copyright © 2006-2010 Народныя навіны Віцебска / Народные новости Витебска.
Погляды рэдакцыі могуць не супадаць з поглядамі аўтараў артыкулаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка, а пры выкарыстанні ў Інтэрнэт - прамая гіперспасылка на Народныя навіны Віцебска абаязковыя!
Уваход

  • Рэгістрацыя