Чалавек году Віцебска-2009

Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” ужо традыцыйна прапануе сваім чытачам вызначыць самую выбітную асобу Віцебска за 2009 год. Вы павінны галасаваннем абраць чалавека, які, на ваш погляд, найбольш спрыяў нашаму гораду і пашырэнню яго вядомасці ў свеце. Пра ўсіх кандыдатаў мы некалі пісалі на сваіх старонках.

Сяргей Белязека — мясцовы актывіст апазіцыі. Першы чалавек у гісторыі Рэспублікі Беларусь, які папрасіў пазбавіць яго беларускага грамадзянства па палітычных матывах.

Аляксандр Косінец — старшыня Віцебскага аблвыканкаму. У першы ж год свайго кіравання змяніў воблік горада да непазнавальнасці.

Міхаіл Петухоў — борт-інжынер, які калісьці служыў ў 339 ВТАП. Арыштаваны ў Бангкоку за перавозку зброі на самалёце Іл-76, які калісьці належаў Віктару Буту.

Аляксандр Рыбак — нарвежскі спявак з віцебскімі каранямі. Здолеў здзівіць да ўсяго прывычнага Радзівона Баса сваім райдэрам на “Славянскі базар у Віцебску”.

Сяргей Харлан — капітан рабалоўчага сейнера. 29 кастрычніка трапіў у палон да самалійскіх піратаў, і дагэтуль утрымліваецца імі.

Хто павінен стаць Чалавекам году Віцебска-2009?

  • Аляксандр Косінец (41%, Галасоў: 231)
  • Аляксандр Рыбак (34%, Галасоў: 194)
  • Сяргей Белязека (13%, Галасоў: 73)
  • Міхаіл Петухоў (6%, Галасоў: 35)
  • Сяргей Харлан (5%, Галасоў: 31)

Усяго галасоў: 564

Loading ... Loading ...
Меткі: ,

Чытайце яшчэ