У Віцебску знішчаны ўнікальны комплекс вітражоў

Пад час рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Віцебску знішчылі ўнікальны комплекс вітражоў з выявамі гербаў абласных гарадоў. Цэнтрам кампазіцыі быў вітраж з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь” на бел-чырвона-белым фоне.
Вітраж з гербам “Пагоня”, які вітаў гасцей Віцебска. Фота Сержука Серабро

Вітражы на віцебскім вакзале былі ўсталяваныя ў першыя гады незалежнасці Беларусі і даўно мулелі вочы чыноўнікам сваёй “ідэалагічнай нявытрыманасцю”. Цяпер у будынак сярэдзіны XX стагоддзя ўсталёўваюцца таніраваныя люстэркавыя вокны, а вітражы, па словах начальніка вакзала, цытую: “выкінутыя ў металалом”.

На фасадзе віцебскага вакзала яшчэ засталася частка вітражоў. Фота Сержука Серабро

Не дэмантаванымі пакуль засталіся вітражы на фасадзе будынка, але хутка дабяруцца і да іх. Парэшткі былой прыгажосці можна назіраць на будаўнічай пляцоўцы. Ніхто не падбаў пра асцярожны дэмантаж адной са славутасцяў Віцебска. Падобна на гэтую складаную аперацыю не знайшлося ні грошаў, ні жадання.

Парэшткі вітражоў валяюцца на будаўнічай пляцоўцы. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што па патрабаванню Аляксандра Косінца, якое ён выказаў 3 снежня 2009 года на паседжанні штаба, тэрмін рэканструкцыі вакзала скарочаны на 10 месяцаў. Цяпер працы павінны прасці ў два этапы і скончыцца 1 ліпеня 2010 года, замест трох этапаў з заканчэннем працы ў красавіку 2011 года. Таксама старшыня Віцебскага аблвыканкама загадаў аформіць у адзіным стылі прывакзальную плошчу і прылягаючую да яе частку вуліцы імя Кірава.

Парэшткі вітражоў валяюцца на будаўнічай пляцоўцы. Фота Сержука Серабро

Народным навінам Віцебска” ўдалося высветліць, што аўтарам любімых гараджанамі і гасцямі Віцебска вітражоў з’яўляецца вядомы віцебскі мастак Вікенцій Ральцэвіч. Вікенцій Іванаваіч быў у шоку, калі даведаўся, што яго твор мастацтва знішчаны. Мастака не папярэдзілі пра лёс яго працы. Заўтра раніцай ён на вакзал пойдзе высвятляць ці можна выратаваць хоць нешта…

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ