Хрэсны ход з Віцебска ў Полацк у гонар вяртання святыні

Хрэсны ход з Віцебска ў Полацк, прысвечаны 100-годдзю перанясення мошчаў найпадобнай Еўфрасінні Полацкай, адбудзецца з 1 па 4 чэрвеня.

Агульны сход яго ўдзельнікаў адбудзецца 1 чэрвеня ў 6.00 каля віцебскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Праз горад шлях вернікаў пройдзе па вуліцах Леніна, Замкавай, Кірава – да чыгуначнага вакзала. З Віцебска хрэсны ход рушыць да Старога Сяла, дзе будзе зроблены першы прыпынак на начлег. У наступныя дні прыпынкі на начны адпачынак будуць рабіцца ў Лоўшы і Гаранах.

Удзельнікам трэба мець пашпарт ці іншае пасведчанне асобы, грошы для праезду назад з Полацка, мазольны лейкапластыр, посуд, ёмістасць для вады, цёплае адзенне, спальны мяшок ці коўдру. І, канешне, зручны абутак. І малітвенны настрой.

У Полацк людзі, якія захочуць прайсці тым самым шляхам вяртання мошчаў Еўфрасінні Полацкай з Кіева на радзіму ў далёкім 1910 годзе, прыйдуць 4 чэрвеня – якраз напярэдадні дня памяці святой. Хрэсны ход павінны ўрачыста сустрэць месцічы. Юбілейнае святкаванне, прысвечанае перанясенню мошчаў святой апякункі Беларусі, пачнецца 4 чэрвеня а 17-й гадзіне з богаслужэння ў Крыжа-Уздвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра.

Жадаючым прыняць удзел у хрэсным ходзе можна звяртацца ў Віцебскае духоўнае вучылішча, Свята-Успенскі храм (каля батанічнага сада) ці зарэгістравацца па тэлефонах 37-25-48, 37-31-59.

Як дабрацца іншагароднім удзельнікам да Свята-Пакроўскага сабору: праезд ад чыгуначнага вакзалу да прыпынку "Бібліятэка імя Леніна" аўтобусамі №№ 4, 8, 10, 14, 22, тралейбусамі №№4, 6, маршрутным таксі №66.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ