Сустрэча з Андрэем Катлярчуком

Славуты гісторык, выкладчык універсітэта Паўднёвага Стакгольма (Sodertorn University), вядомы на Беларусі найперш дзякуючы манаграфіі “Шведы ў гiсторыi і культуры беларусаў”, сустрэнецца з усімі зацікаўленымі 2 чэрвеня ў сераду а 15-й гадзіне ў выставачнай зале "Духаўскі крглік" (пл. Свабоды).

А.Ктлярчук. У ценю Польшчы і Расіі

Сустрэча прымеркаваная да выхаду новай кнігі А.Катлярчука "У ценю Польшчы і Расіі. Вялікае Княства Літоўскае і Швецыя ў часе еўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", якая, па сутнасці, з'яўляецца беларускім выданьнем ягонай доктарскай дысэртацыі. У манаграфіі знайшлі адлюстраванне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швецыяй, асобныя яе часткі прысьвячаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням. Акрамя таго, аўтар распавядзе пра папярэднія даследаванні і бягучыя навуковыя распрацоўкі. Андрэй Катлярчук завітае ў Віцебск літаральна на пару гадзін, якія ён змог вылучыць у шчыльным графіку сустрэч па універсітэтах і бібліятэках Беларусі.

Уваход на прэзентацыю вольны.

Чытайце яшчэ