Лета пройдзе без экскурсій у Сафійцы

Полацкі Сафійскі сабор – знакаміты помнік архітэктуры сярэдзіны XI – сярэдзіны XVIII стагоддзяў – з 12 чэрвеня зачыняць на рэстаўрацыю.
Супрацоўнікі Інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ аглядаюць кроквы, якія трымаюць дах сабора. Фота al-31f.livejournal.com

Новы воблік святыні палачане і турысты ўбачаць толькі праз тры гады. Праект рэстаўрацыі ўключае замену страпілаў, змену ваконных блокаў, рамонт фасаду.

Да верасня, пакуль будаўнікі будуць рамантаваць дах, наведвальнікі не змогуць трапіць ў музей Сафійскага сабора, які адначасова з’яўляецца і канцэртнай залай. Знакаміты полацкі арган падчас рамонту схаваюць пад ахоўным матрэлыялам, а затым спецыялісты з Германіі зробяць яго санітарную апрацоўку.

Калі ў сабора з’явіцца новы дах, у музей зноў будуць пускаць наведвальнікаў. А пакуль экскурсіі стануць віртуальнымі – Полацкі музей беларускага кнігадрукавання будзе праводзіць мультымедыйныя прэзентацыі Сафійскага сабора.

Па матэрыялах інфармагенцваў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ