У Глыбокім прайшлі вечарыны выпускнікоў

11 і 12 чэрвеня ў Глыбокім прайшлі вечарыны выпускнікоў. Ужо сталася добрай традыцыяй, што моладзь перад святкаваннем у школе наведвае касцёл, каб прасіць Добрага Бога аб благаслаўленне. Цудоўна тое, што ў маладых сэрцах квітнее вера і давер да Бога. Многія з іх распачнуць хутка самастойнае жыццё, паступяць у ВНУ. На новы шлях лепш выбірацца з Божым заступніцтвам.
У Глыбокім прайшлі вечарыны выпускнікоў. Фота Іллі Саўчанка

Касцёл Св. Тройцы напрацягу гэтых двух дзён наведалі вучні 1-ай, 2-ой і 3-яй сярэдняй школы г. Глыбокае, а таксама навучэнцы глыбоцкай гімназіі і вучні са школы ў в. Карабы.

У Глыбокім прайшлі вечарыны выпускнікоў. Фота Іллі Саўчанка

На св. Імшах за выпускнікоў таксама прысутнічалі настаўнікі і бацькі выхаванцаў. Падзяка за дар жыцця і за навуку ў школе злілася з просьбай аб Божае благаслаўленне на далейшым жыццёвым шляху. Святары ў казаннях заахвочвалі моладзь трымацца каталіцкай веры і традыцыі, не гледзячы на новае жыццёвае асяроддзе і зваблівасць свету. У сваю чаргу маладыя католікі абяцалі быць вернымі Хрысту і Яго Касцёлу.

У Глыбокім прайшлі вечарыны выпускнікоў. Фота Іллі Саўчанка

Меткі: ,

Чытайце яшчэ