На 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця Алена Васільеўна Залеская. Яна была вядома як адна са старэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны.

У пачатку 2000-х яна кіравала гарадской, а потым і абласной арганізацыяй АГП. Была арганізатаркай і удзельніцай шматлікіх апазіцыйных акцый, у тым ліку і шматлікіх “Ланцугоў неабыякавых людзей”.
Алена Залеская вылучалася сваёй прынцыповасцю, бескапмпраміснасцю, вытанчанай інтэлігентнасцю. Яе ініцыятыўнасці, актыўнасці маглі пазайздросціць многія маладыя людзі. І да апошніх дзён свайго жыцця яна заставалася жанчынай з вялікай літары – заўсёды сачыла за сабой, апраналася з адметным густам. Дарэчы, Алена Васільеўна добра шыла, вязала, няблага спявала. Яна была добрай, патрабавальнай маці для сваіх дзьвюх дачок і пяшчотнай бабуляй для ўнукаў.
Пахаванне Алены Васільеўны Залескай адбудзецца заўтра, 29 ліпеня. Рэдакцыя “ННВ” глыбока смуткуе з нагоды смерці гэтай незвычайнай жанчыны і выказвае свае спачуванні родным і блізкім Алены Залескай.
28/Ліпень/2010 у 11:28 1
Светлая память прекрасной женщине и бескомпромисcному бойцу.
28/Ліпень/2010 у 11:44 2
Алену Васілеўну заўсёды вылучаў проста фантастычны аптымізм і прага жыцця. Быў колісь вельмі здзіўлены, калі даведаўся, што яна запальвала неверагодныя дыскатэкі для аднагодкаў. Чалавек-падзея. Чалавек-рухавік… які на вялікі жаль спыніўся…
Зямля пухам вам, Алена Васілеўна!
28/Ліпень/2010 у 12:33 3
Прабачьце,Алена Васiльеуна,за усе.
Сьветлай Вам памяцi.
Спачуванне родным.
28/Ліпень/2010 у 14:04 4
Елена Васильевна умерла 25 июля…….
Похороны 29, кто хочет попрощаться приходите
28/Ліпень/2010 у 15:34 5
Она меня тоже немного учила демократии. Спасибо за всё Елена Васильевна.Светлая тебе память. Дело, начатое тобой, мы завершим достойно.
28/Ліпень/2010 у 19:55 6
Елена Васильевна была моей учительницей математики. Замечательная, красивая Женшина. Светлая ЕЙ память и Царствие Небесное!!!
29/Ліпень/2010 у 8:48 7
Успомні, Госпадзе,душу памерлай у надзеі уваскрасення і жыцця вечнага, прабач усе правіны вольныя і міжвольныя,даруй валадарства нябеснае і зрабі удзельніцай Твайго бясконцага і багаславёнага жыцця.
Спачуванне родным і ўсім, хто ведаў Алену Васільеўну.
29/Ліпень/2010 у 14:46 8
Wecznaja pamjac`!+
Szczyryja spaczuwanni!
29/Ліпень/2010 у 15:05 9
Пахаванне Алены Залесскай адбудзецца 30-га діпеня прыкладна ў 14.30 на могілках “Копці”. Развітацца з нябожчыцай можна будзе з 12.00 да 14.00 у Рытуальнай залі моргу абласной бальніцы.
з 12.00 да 12.15 тыя хто ня ведае, як знайсці гэтую установу, зьбіраюцца каля царквы перад уваходам на тэрыторыю бальніцы.