Помнік Льву Сапегу ў Лепелі ўсталявалі нягледзячы на пратэст праваслаўнай царквы

11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялкаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Адзін з вядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам.
Адкрыццё помніка вялікаму гетману і вялкаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Фота lepel.by

Агульная вышыня помніка з пастаментам каля 3.5 метраў. Леў Сапега апрануты ў кунтуш паўзверх кірасы, у правай руцэ трымае булаву — адзнаку гетманскай улады, а левай апіраецца на эфес шляхецкай шаблі. Аўтар помніка — мінчанін Леў Аганаў, які раней выканаў помнік Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI, усталяваны 15 чэрвеня 2008 года ля касцёла святога Тадэвуша ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна.

httpv://www.youtube.com/watch?v=97XhmlAh9us&feature=player_embedded

Ініцыятарам стварэння помніка славутаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пры гэтым, як паведамляе сайт lepel.by, катэгарычны пратэст выказвала праваслаўная царква.

Фота і віэда lepel.by.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ