Хамайду адправілі байкатаваць выбары на нарах

Вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда пакараны за несанкцыянаваны пікет, які заклікаў байкатаваць выбары, пяццю суткамі арышта. Сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Яна Дзяржаўнацва за той жа учынак пакаралі штрафам у памеры 350 тысяч рублёў.
У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі пікета за байкот выбараў. Фота Сержука Серабро

Апазіцыянеры спрабавалі давесці суддзе Чыгуначнага райсуда Алене Цыганковай, што яны проста ўдзельнічалі ў пачаўшайся агітацыйнай кампаніі. Аднак суддзя заявіла, што пляцоўка ля “Сіняга дома” не знаходзіцца ў спісе месцаў дазволеных для агітацыі, хаця там неаднаразова стаялі пікеты па збору подпісаў.

Як “Народныя навіны Віцебска” паведамлялі раней, Хамайда і Дзяржаўцаў пікетавалі каля дзвюх гадзін з плакатамі “Толькі байкот!” і “Удзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме”. У 12:45 яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў Чыгуначны РАУС.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ