Памёр мастацкі кіраўнік тэатра імя Якуба Коласа Рыд Таліпаў (абноўлена)

21 лютага ў мінскай бальніцы памёр Рыд Таліпаў — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Памёр мастацкі кіраўнік тэатра імя Якуба Коласа Рыд Таліпаў. Фота www.talipov.bn.by

Спадар Таліпаў лячыўся ў 9-й бальніцы Мінска ад запалення лёгкіх, аднак 16 лютага ў яго здарыўся яшчэ і інсульт. 21 лютага каля 17 гадзін вечара на 63-цім годзе знакаміты рэжысёр пайшоў з жыцця…

Мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Рыд Таліпаў стаў 31 сакавіка 2009 года, але яшчэ раней ён паставіў на Коласаўскай сцэне два маштабныя спектаклі — «Кацярына Іванаўна» Леаніда Андрэева (2001 год) і «Васа» Максіма Горкага (2007 год).

10 студзеня 2010 года адбылася прэм’ера спектакля «Мудрацы…» па п’есе А. Астроўскага ў пастаноўцы Таліпава, а апошняя здзейсненая пастаноўка — спектакль “Квартэт”, у якім ігралі вядучыя артысты-коласаўцы. Ішла праца над “Брамай неўміручасці” Кандрата Крапівы.

Хутчэй за ўсё Рыд Таліпаў будзе пахаваны на Маскоўскіх могілках у Мінску. Развітанне з дзеячом культуры адбудзецца 24 лютага а 11:00 ў малой зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З Віцебска ў Мінск выправіцца дэлегацыя ў склад якой увойдуць прадстаўнікі тэатра, гар- і аблвыканкама.

Рэдакцыя «Народных навінаў Віцебска» выказвае свае спачуванні родным і блізкім, а таксама калегам.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ