Сяргей Каваленка звярнуўся да жанра відэападкастынга

Вядомы віцебскі актывіст, верхалаз і прыхільнік наўпростага дзеяння Сяргей Каваленка звярнуўся да жанра відэападкастынга.
Сяргей Каваленка усталяваў бел-чырвона-белы сцяг на Кастрычніцкім судзе Віцебска. Фота Сержука Серабро

Разам з Алегам і Тарасам Сурганамі, спадар Каваленка запісаў і размясціў на папулярным сервісе YouTube відэаролік пад назвай “Жалезнай праўдай па шкляной хлусні”. На працягу чатырох з паловай хвілін героі відэазапісу выказваюць сваё стаўленне да сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і нядаўніх падзей, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі.

httpvh://www.youtube.com/watch?v=Syg2sH-G-R0

Відэаролік з’явіўся ў Сеціве 18 лютага, цягам 10 дзён яго праглядзела 176 чалавек.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ