У Віцебску ўзводзяць гіганцкі пастамент для помніка Аляксандру Неўскаму

На плошчы 1000-годдзя ў Віцебску пачалі ўзводзіць гіганцкі пастамент для будучага манумента Аляксандра Неўскага.
У Віцебску ўзводзяць гіганцкі пастамент для помніка Аляксандру Неўскаму. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, што ў конкурсе на помнік наўгародскаму князю лепшай прызналі мадэль, дзе Неўскі паказаны разам са сваёй сям’ёй — сынам Васілём і жонкай, полацкай князёўнай Параскевіяй (Аляксандрай), дачкой Брачыслава Полацкага. Гэта праект — супольная праца віцебскіх скульптараў Аляксандра Гвоздзікава і Івана Казака.

У Віцебску ўзводзяць гіганцкі пастамент для помніка Аляксандру Неўскаму. Фота Сержука Серабро

Як паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, манумент павінны былі ўсталяваць да Дня горада — 26 чэрвеня 2010 года, аднак супраць катэгарычна выступіла Нацянальная акадэмія навук. “Аляксандру Неўскаму мы парэкамендавалі помнік не ставіць”,— заявіў тады Аляксандр Груша, загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У Віцебску ўзводзяць гіганцкі пастамент для помніка Аляксандру Неўскаму. Фота Сержука Серабро

У чэрвені мінулага году быў узведзены пастамент для помніка Альгерду, але самой скульптуры так і не з’явілася. Фанерны макет манумента Аляксандра Неўскага з сям’ёй на плошчы 1000-годзя з’явіўся ў сакавіку 2010 года, цяпер на гэтым месцы вядуцца працы па ўзявядзенню вялізнага пастамента.

У Віцебску ўзводзяць гіганцкі пастамент для помніка Аляксандру Неўскаму. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ