Таццяна Беланогая з новым альбомам у Віцебску

Таццяна Беланогая – маладая беларуская бард-спявачка. У 26 гадоў яна мае ўжо 4 выбітных альбомы “Там, дзе мы” ( 2004 г.), “Пабачыць свет”(2006), “Дзвюхкроп’е”(2007), "Ніткі" (2010).
Таццяна Беланогая ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сустрэчы Таццяны з нашым горадам сталі добрай традыцыяй: сёлета яна прыязджае ў чацверты раз дый яшчэ з прэзентацыяй новага дыска "Ніткі"!

Альбом «Ніткі» распавядае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце. На дыску акрамя песен змешчаны пераклады тэкстаў песен Таццяны на польскую і ангельскую мовы і кліп “Да цябе”.

Канцэрт Таццянай Беланогай адбудзецца 21 траўня (субота) а 15.00 ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (Белабародава, 5).

Уваход па квітках музея - кошт 3 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах:

мтс: 518-12-62 (Хрысціна)
velcom: 115-76-25 (Сьвета)

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ