Віцебская ДАІ штрафуе за налепкі “Стоп-бензін”

Учора аўтамабілісты Віцебска спрабавалі правесці мясцовую акцыю “Стоп-бензін”, але яна была перапыненая ДАІ ў самым пачатку. Адзін з кіроўцаў атрымаў штраф налепкі на машыне.
Віцебская ДАІ штрафуе за налепкі “Стоп-бензін”. Фота Сержука Серабро

Удезльнікі акцыі пачалі збірацца ў 18:45 на праспекце Будаўнікоў насупраць гандлёвага дома “Вольга”, аднак зараз жа з’явіліся дзве патрульныя машыны ДАІ і трактар эвакуатар. На гэты момант было ўсяго толькі чатыры машыны ўдзельнікаў.

Віцебская ДАІ штрафуе за налепкі “Стоп-бензін”. Фота Сержука Серабро

Інспектары ДАІ апыталі кіроўцаў, загадалі ўсім зняць налепкі і раз’ехацца. Адзін чалавек, які раздаваў улеткі з атрыбутыкай “Стоп-бензін” аштрафаваны на 17 500 рублёў за “размяшчэнне на аўтамабілі недазволенай рэкламы”.

Віцебская ДАІ штрафуе за налепкі “Стоп-бензін”. Фота Сержука Серабро

Між тым загадам Аляксандра Лукашэнкі адсёння коштны на аўтамабільнае паліва паменшаныя ў параўнані з уведзенымі 7 чэрвеня: дызель — 4450 рублёў за літр (-13%), Н80 — 4000 (-19%), А92 — 4200 (-18%) і А95 — 4500 (-22%).

Суполка “Стоп-бензін Віцебск” у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зараз налічвае 573 чалавекі, меней толькі ў Брэсце — 518.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ