Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі

22 чэрвеня ў 19:00, нягледзячы на дожджык, які час ад часу пачынаў церушыць, віцябляне сабраліся на супольныя гулянні на плошчы Перамогі. Ёсць затрыманыя.
Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

У 18:00 гэтая плошча была ачэпленая міліцыяй і на ёй з’явілася група моладзі на роліках са сцягамі ўсіх колераў вясёлкі. Яны хаатычна качаліся па пляцу, час ад часу ганяючыся адзін за адным. Сябры БРСМ у гэты час раздавалі мінакам флаеры з напісам “22 чэрвеня 1941 г. Памятаем!”.

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Завядзёнка збірацца на цэнтральнай плошчы горада па сярэдах з’явілася некалькі тыдняў таму ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. З таго часу супольныя прагулкі набіраюць усё большую папулярнасць сярод жыхароў беларускіх гарадоў.

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Сёння, па розных ацэнках відавочцаў, на плошчы Перамогі сабралася ад 200 да 300 чалавек, якія былі разбітыя на дзве купкі — уздоўж Маскоўскага праспекта і вуліцы Жасткова. Віцябляне гулялі па плошчы, адпачывалі на лаўках, абдымаліся і цалаваліся.

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Сержука Серабро

Жыхары Віцебска выйшлі на гулянні на плошчу Перамогі. Фота Паўлюка Рудога

Як паведамляюць нашыя чытачы, у Віцебску было затрымана некалькі чалавек яшчэ да 19:00 гадзін. Іх пагрузілі ў міліцэйскі аўтобус на скрыжаванні вуліц Леніна і Жасткова. Калі каму вядомыя абставіны затрымання і лёс затрыманых просім паведаміць “Народным навінам Віцебска”.

Затрыманне на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Кастуся Буймова

Затрыманне на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Кастуся Буймова

Затрыманне на плошчы Перамогі ў Віцебску. Фота Кастуся Буймова

Дадалося відэа:

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ