У Паставах 11-гадовая дзяўчынка зарэзала 13-гадовую

Трагедыяй скончылася ў Паставах сумеснае распіццё піва паміж дзвюма дзяўчынкамі 1998 і 2000 гадоў нараджэння.

Здарэнне адбылося 15 ліпеня ў другой палове дня. Было дрэннае надвор’е, дзяўчынкі сядзелі дома. Па словах адной з іх, яны папрасілі незнаёмага мужчыну купіць ім 2 бутэлькі піва “Крыніца моцнае” па 1,5 л. Падчас распіцця піва паміж імі ўзнікла сварка, і малодшая ўдарыла нажом старэйшую. Пасля гэтага яна нанесла пацярпелай яшчэ некалькі ўдараў, у выніку якіх тая ўдарылася галавой аб шафу і згубіла прытомнасць.

Усвядоміўшы, што нарабіла, дзяўчына стаць зваць на дапамогу. Але прадухіліць трагедыю не ўдалося - пацярпелая памёрла ў рэанімацыі. Як вядома, выхоўваліся гэтыя школьніцы ў недобранадзейных сем’ях.

Зьміцер Лупач - Westki.info

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ