Ушануем св. Ганну – нябесную апякунку жонкі фундатара святыні ў Мосары

Мястэчка Мосар асабліва ў час валодання графскага роду Роберта і Ганны (з роду Плятэраў) Бжастоўскіх стаў сапраўднай магнацкай рэзідэнцыяй.
Касцёл св. Ганны ў Мосары. Фота Андрэя Кузнечыка / wikipedia.org

Шляхецкі род Бжастоўскіх, гербу «Стрэмя», належаў да Вялікалітоўскай арыстакратыі. У 1798 адна з галін роду атрымала графскі тытул ў Прусіі, які быў пацверджаны ў 1846 годзе ў Расійскай імперыі.

Роберт Бжастоўскі, сын Юзафа, нарадзіўся 7 чэрвеня 1748 года ў мястэчку Міхалішкі Віленскага павета. Ён быў Каралеўскім шамбялянам, палкоўнікам гусарскім, пяцігорскім, потым чашнік ВКЛ у 1787 – 91 гг., кашталян полацкі з 1791 года, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1791 годзе. Памёр пасля 1795 года.

У 1775-90 гадах Бжастоўскія пабудавалі прыгожы палац у стылі класіцызму, а ў 1792 годзе фундушам у 1000 дукатаў чырвонага золата яны фундавалі каталіцкую святыню пад тытулам святой Ганны, нябеснай апякункі жонкі фундатара.

Мосарскі касцёл пабудаваны ў неакласычным стылі, аднанававы, формай і выглядам унутры ўзгадвае падабенства да палацавага залу. Сцены аздобленыя расліннымі арнаментамі і адмыслова зробленымі рэзьбамі, якія прадстаўлялі чатырох Евангелістаў, дванаццаць Апосталаў і сцэну хросту Пана Езуса, якія захаваліся і да сёняшняга часу.

Святкаванне ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, у гэтым годзе адбудзецца ў нядзелю 31 ліпеня ў 13 гадзін, на якое ўсіх сардэчна запрашаем!

Меткі: ,

Чытайце яшчэ