У Дрысе знайшлі старажытны паганскі стод

Са дна ракі Дрыса, што ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, 13 жніўня аквалангісты паднялі старажытную драўляную скульптуру паганскага ідала.
У Дрысе знайшлі старажытны паганскі стод. Фота belklad.by

Стод выпадкова знайшлі два падводных паляўнічых яшчэ ў 1991 годзе. Зноўжа ў выпадковай размове праз 20 гадоў пра знаходку даведаліся археолагі. Калі навукоўцы самі спусціліся пад ваду ў указаным месцы, яны зразумелі, што перад імі сенсацыя — першая ва Ўсходняй Еўропе захаваўшася драўляная скульптура дахрысціянскага бога.

Аўтар сенсацыйнай знаходкі Алег. Фота belklad.by

Ідал выраблены з дуба, мае вышыню 122 сантыметры і вагу каля 150 кілаграм. Пад’ёмам знаходкі на паверхню займаліся аквалансгісты мінскага дайвінг-клуба “Капітан Морган”. Спачатку грунтасосам размылі пясок вакол, а потым пры дапамозе надзіманага пантона стод адарвалі ад дна рэчкі, адбуксіравалі да водмелі, дзе й дасталі з вады.

Пад'ём стода са дна Дрысы. Фота belklad.by

Статуя паганскага бога выразна антрапаморфная — мае вочы, рот і падбародак. Загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага універсітэта кандыдат гістарычных навук дацэнт Дзяніс Дук мяркуе, што гэта магчыма Пярун або Вялес. Стод мог быць выраблены паміж VI— XI стагоддзямі, ніжняя мяжа вызначаецца з’яўленнем на тэрыторыі Беларусі пілы, якая была выкарытстаная пры вырабе скульптуры, верхняя — пачаткам хрысціянізацыі Полаччыны.

Пад'ём стода са дна Дрысы. Фота belklad.by

Далейшым лёсам стода зоймецца Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Наперадзе рэстаўрацыя і кансервацыя тысячагадовай знаходкі. Пасля го можна будзе ўбачыць у экспазіцыі археалагічных знаходак музея.

Пад'ём стода са дна Дрысы. Фота belklad.by

Стод парз тысячу гадоў зноў убачыў сонца. Фота belklad.by

Фотаздымкі Беларускага скарбашукальніцкага партала.

Меткі: , , , , , ,

Чытайце яшчэ