Кошты на прадукты харчавання ў Віцебску
“Народныя навіны Віцебска” адкрываюць новую рубрыку, у якой мы будзем вывучаць, колькі каштуюць асноўныя прадукты харчавання. Для параўнання будзем браць кошты ў крамах і на рынках горада. Гэты маніторынг будзе праводзіцца два разы на месяц – у ягоным пачатку і ў канцы.
19 жніўня наш карэспандэнт наведаў краму №123 ААТ “Веста”, што знаходзіцца на вуліцы Чкалава. Адразу кінулася ў вочы, што тутэйшы мясны аддзел быў абсалютна пусты. Небагаты, калі не сказаць, ніякі выбар чакаў і тых, хто хацеў бы набыць свежамарожаную рыбу. Пакупнікі маглі выбіраць толькі паміж сялёдкай і леманэмай. Выгляд і ў той, і ў другой быў, мякка кажучы, не вельмі… На паліцах з алеем стаяў толькі адзін гатунак – “Любонька”. Цукар у гэтай краме, напэўна, быў разлічаны на тых, хто займаецца закаткамі, бо быў расфасаваны ў пакеты па 2 кг. Гародніна, што прыемна, была прадстаўлена выключна айчыннымі вытворцамі. Радуе, што хаця б напрыканцы жніўня ў звычайнай краме можна набыць моркву не з Галандыі.
Малако (3,2%) – 1860
Смятана (25%) – 4570
Масла сметанковае – 4370-5690
Сыр “Галандскі” – 22620
Марожанае “28 копеек” – 2460
Свініна, ялавічына – няма
Курыца (грудка) – 23930
Яйкі – 4490
Рыба (леманэма) – 20820
Хлеб “Жыцейскі вітамінізаваны” (0,7, у пакеце) – 2480
Мука “Житница” (вышэйшы гатунак) – 2200
Цукар – 4600 (у поліэтыленавым пакеце)
‘
Рыс (0,9) – 9700
Грэчка (Беларусь) – 19500
Макароны (“Макфа”, Расія, 0,5) – 7990
Алей – 16450
Гарбата Tess (чорная. 100 г) – 11750
Кава Nescafe (100 г) – 22210
Яблыкі – 5230
Бананы (Эквадор) – 6130
Апельсіны (Егіпет) – 9130 Лімон (Іспанія) – 14000
Памідоры – 3600
Агуркі – 1800
Капуста – 1170
Цыбуля – 4650
Морква – 4130
Бульба – 2480
Буракі – 2480
Часнок (Кітай) – 28610
Пятрушка (прадпрыемства “Альгоўскае”) – 14300
Соль “Беларуская паваранная” – 1030
Запалкі – 1000
Затым карэспандэнт “ННВ” прайшоўся па міні-кірмашы, які знаходзіцца тут жа, на вуліцы Чкалава, побач з “Вестай”. Садавіна і гародніна, што прапаноўваюць бабулькі, выглядае значна больш прывабна, чым аналагічная крамная прадукцыя. Аднак і кошт бабулькі запрошваюць большы. Напрыклад, бульбу, вырашчаную на лецішчы, прадаюць за 3000-4000 рублёў. Досыць дорага ў бабулек каштуюць салодкі перац і часнок – іх на гэтым маленькім кірмашы прадаюць паштучна, па 2000.
Памідоры – 5000
Цыбуля – 5000
Бульба – 2200-4000
Грушы – 8000
Перац (1 штука) – 2000
Часнок (1 штука) – 2000
Пятрушка (пучок) – 1000
Буракі – 3000
Яблыкі – 5000-6000
Кабачкі (1 штука) – 1000
Шчаўе – 1000
Гуркі – 1000-2500