Маўклівы хакей

Вечар 18 жніўня для дзесяці айчынных каманд стаў першым днём баталій за Кубак Беларусі па хакею з шайбай. Сярод іх былі і віцябляне, якія прымалі салігорскі “Шахцёр”.

Пад час гэтай сустрэчы ў бок мясцовых гульцоў на віцебскіх трыбунах не было чутна ні цёплых слоў, ні гарачых авацый. Зрэдку, пры пэўных гульнявых момантах, даносіліся адзінокія апладысменты. Па сутнасці, “мядзведзі” саступалі гасцям па ўсіх паказальніках. Пра гульню ў большасці нават няма чаго казаць – “краты” тройчы заставаліся ўтрох супраць пяці. У першым выпадку гаспадарам з цяжкасцю ўдалося замацавацца ў зоне суперніка, не кажучы ўжо пра кідкі. У другім выпадку Павел Волчак меў 100%-ную магчымасць распячатаць Зміцера Карпікава, “расстраляўшы” яго ва ўпор. Аднак шайба пасля яго кідка праляцела вышэй варот. Апошні момант, калі віцябляне гулялі пяць на тры, таксама мала чым адрозніваўся ад папярэдніх. Аднойчы знаходжанне гасцей у меншасці не парашкодзіла ім нават забіць шайбу ў вароты “Віцебска”.

Праўда, адзіная шайба, што пабывала ў сетцы варот “Шахцёра” за 20 секунд да заканчэння матча, была адпраўлена, калі салігорцы рэалізоўвалі лішняга. Валерыю Бабкову ўдалося перахапіць шайбу і выйсці з Элвісам Жалубоўкісам два ў аднаго. Пасля кідка першага ў варатара не атрымалася супакоіць шайбу, і яна марудна скальзіла па ільду ў вароты. Элвіс дотыкам клюшкі дапамог запаліцца чырвонаму святлу.

Вынік сустрэчы заканамерны – 1:6.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ