Віцебскія ўлады разглядаюць магчымасць увядзення бясплатнага праезду для школьнікаў

У Віцебскай вобласці, магчыма, зноў будзе ўстаноўлены бясплатны праезд у гарадскім грамадскім транспарце для школьнікаў. Аб гэтым паведаміў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец.

“Сёння многія школьнікі пасля ўрокаў наведваюць спартыўныя секцыі і розныя гурткі, хочуць займацца творчасцю, таму пытанне аб бясплатным праездзе навучэнцаў не знята з парадку дня ў вобласці”, – сказаў кіраўнік аблвыканкама. Паводле яго слоў, гэтае пытанне плануецца разгледзець на адной з сесій абласнога савета дэпутатаў. "Дзяцей неабходна падтрымаць," – перакананы А.Косінец.

БелТА

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ