У Віцебску зноў даражэе праезд

З заўтрашняга дня, 7 верасня, віцяблянам зноў давядзецца прывыкаць да новага кошту на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Ён павысіцца на 50 рублёў, і кантралёру трэба будзе ўжо аддаць 800 рублёў. Паездка ў маршрутцы абыдзецца ў 1 900 рублёў.
У Віцебску чарговы раз падаражае праезд. Фота Сержука Серабро

З моманту апошняга павышэння не прайшло і месяца – у Віцебску апошні раз тарыфы на праезд выраслі 12 жніўня.

Нагадаем, што на днях вырас кошт праезду ў гарадскім транспарце ў Гомелі і Барысаве. Чакаецца, што 10 верасня падаражэе праезд і ў Мінску. У сталіцы адна паездка ў грамадскім транспарце абыдзецца ўжо ў 950 рублёў замест цяперашніх 900 рублёў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ